BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

2-3 верасня — Летняя школа Беларускага калегіума-2017

03.08.2017 Беларускі калегіум
2-3 верасня — Летняя школа Беларускага калегіума-2017
Беларускі калегіум запрашае студэнтаў, выпускнікоў, выкладчыкаў і сяброў супольнасці да ўдзелу ў Летняй школе, тэма якой — "Францішак Скарына і перарваная традыцыя беларускай еўрапейскасці".

У 2017 годзе спаўняецца 500 год беларускай друкаванай кнізе, беларускай Бібліі і, па вялікім рахунку, беларускай культурнай ідэнтычнасці.

Францішак Скарына ўвёў беларускую культуру ў чацвёрку першых, што здабылі друкаваную перакладную Бібліі да пачатку еўрапейскай Рэфармацыі. Рэфармацыя падштурхнула народы Еўропы да самаасэнсавання і спрычынілася да фармавання новых нацыянальных культур і, у выніку, да нацыянальных дзяржаў. У 16 стагоддзі Беларусь была ў самым віры еўрапейскіх рухаў, а часам апыналася на самым фронце інтэлектуальных, культурных і палітычных падзей.

  • Што далі тыя працэсы нашай краіне з сёняшняга пункту гледжання?
  • Як паўплывала на беларускае мысленне і фармаванне культурнай прасторы перарванасць еўрапейскай тоеснасці беларусаў?
  • У якіх інтэлектуальных і культурных кантэкстах знаходзіць сябе цяперашняя беларуская супольнасць?
  • Што адбываецца ў беларускай інтэлектуальнай прасторы?
  • Як можа фармавацца сучасная беларуская ідэнтычнасць?
  • У якой ступені на гэты працэс робяць (ці мусяць рабіць) уплыў, з аднаго боку, асэнсаванне сваіх здабыткаў і, з другога боку, памкненне інтэгравацца ў сучасны зменены свет?

Дзеля абмеркавання гэтых пытанняў прапануецца тэма Летняй школы Беларускага калегіума: "Францішак Скарына і перарваная традыцыя беларускай еўрапейскасці".

У школе праца будзе адбывацца ў некалькіх фарматах:

  • Выступы вядомых беларускіх інтэлектуалаў, творцаў і медыяасобаў з развагамі на вострыя тэмы беларускай гісторыі, культуры, пісьменства, адукацыі, палітычнай думкі ды інш.;
  • Студэнцкая канферэнцыя, да ўдзелу ў якой запрашаюцца слухачы ўсіх аддзяленняў Беларускага калегіума. На абмеркаванне выносіцца праблема зменаў беларускай ідэнтычнасці ў яе гістарычным, культурным, сацыялагічным, камунікатыўна-інфармацыйным ды інш. аспэктах. Канферэнцыя дасць магчымасць паглыблена абмеркаваць канцэптуальныя (і не толькі) пытанні, важныя для маладых беларускіх творцаў і інтэлектуалаў;
  • Культурная праграма, нефармальныя камунікацыі і добры супольны адпачынак ў спрыяльнай атмасферы.

Да ўдзелу ў школе запрашаюцца студэнты, выпускнікі, выкладчыкі Беларускага калегіума, а таксама сябры супольнасці і сябры сяброў!

Летняя школа Беларускага калегіума адбудзецца ў суботў і нядзелю 2-3 верасня 2017 года ў прывабнай мясцовасці на Глыбоччыне.

Пражыванне ў камфортных дамках з усімі выгодамі.

Заяўкі на ўдзел у школе і тэмы дакладаў можна дасылаць на адрас электроннай пошты: [email protected].

Тэрмін падачы заявак — да 12 жніўня 2017 года.

Валанцёрская дапамога вітаецца.

Арганізацыйны ўнёсак: 55 рублёў.

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся на адрас электроннай пошты: [email protected].

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео