BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Дыстанцыйная платформа Лятучага ўніверсітэта: вызначаем прыярытэты — галасуем за курс!

27.06.2017 Лятучы ўніверсітэт
Дыстанцыйная платформа Лятучага ўніверсітэта: вызначаем прыярытэты — галасуем за курс!
Унікальная магчымасць з'явілася ў карыстальнікаў Дыстанцыйнай платформы Лятучага ўніверсітэта — вы самі можаце вызначыць, які наступны курс з’явіцца на платформе!

Галасаванне будзе доўжыцца з 24 чэрвеня да 1 ліпеня 2017 года.

У траўні гэтага года Дыстанцыйная платформа Лятучага ўніверсітэта абвесціла конкурс і запрасіла арганізацыі і ініцыятывы, навукоўцаў і мысляроў далучыцца да стварэння адукацыйных курсаў на супольнай універсітэцкай платформе.

Па выніках было атрымана 8 прапаноў анлайн курсаў, якія цалкам адпавядаюць усім крытэрам універсітэцкай адукацыі: маюць грунтоўны падмурак, звяртаюцца да актуальных праблем і прапануюць унікальныя веды.

Прапанаваныя курсы:

  1. "Уводзіны ў вусную гісторыю"Алесь Смалянчук, Вольга Іванова, Андрусь Мастыка;
  2. "Творчая фатаграфія ў Беларусі на стыку 20 і 21 стагоддзяў: ідэі, падзеі, дзеючыя асобы"Уладзімір Парфянок;
  3. "У пошуках густу"Эліна Шындлер;
  4. "Города и изменения климата: Что и зачем нужно знать"Мария Фалалеева, Анастасия Бекиш;
  5. "Гульня як фенамен культуры"Уладзімір Мацкевіч, Таццяна Вадалажская;
  6. "Психоанализ в социально-теоретической перспективе"Галина Русецкая;
  7. "Адкрытыя дадзеныя ў 7 пытаннях"Аліна Радачынская;
  8. "Практычная палітыка: арыентацыя і дзейнасць у свеце палітычнага"Андрэй Ягораў.

З 24 чэрвеня да 1 ліпеня 2017 года будзе адбывацца другі этап конкурса — рейтынгаванне. Слухачам прапануецца самім абраць з прапанаваных курсаў той, які яны хацелі б найперш і як мага хутчэй убачыць на платформе.

Для гэтага трэба зрабіць тры простыя крокі:

  1. Зарэгістравацца на платформе (толькі зарэгістраваным удзельнікам дасяжнае галасаванне);
  2. Уважліва азнаёміцца са зместам прапаноў;
  3. Прагаласаваць за тыя курсы, якія для вас зараз найбольш актуальныя і цікавыя (не больш за тры!).

Па выніках галасавання будуць вызначаныя пяць пераможцаў конкурса.

Узнагародай за першае месца стане поўная фінансавая падтрымка стварэння анлайн курса прафесіянальнай камандай платформы Лятучага ўніверсітэта разам з заяўнікам. Гэты курс увосень з'явіцца на нашай платформе!

Прапановы, якія зоймуць месцы з другога па пятае, атрымаюць падтрымку ў правядзенні сумеснай краўдфандынгавай кампаніі для збору сродкаў на запіс курса з дапамогай прафісійнай каманды.

Паўдзельнічаць у галасаванні і вызначэнні прыярытэтаў можна на Дыстанцыйнай платформе Лятучага ўніверсітэта.

Галасуйце і падтрымайце тое, што вам цикава!

Вынікі будуць падведзеныя 1 ліпеня 2017 года.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео