BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

26 чэрвеня ў Гродна — прэзентацыя кнігі Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"

25.06.2017 Лятучы ўніверсітэт
26 чэрвеня ў Гродна — прэзентацыя кнігі Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"
26 чэрвеня 2017 года ў Гродна будзе прэзентавана кніга Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі".

Падзея ладзіцца Цэнтрам гарадскога жыцця #uCentry і арт-галерэяй "Крыга" ў партнёрстве з Лятучым універсітэтам і грамадскай культурніцкай кампаніяй "Будзьма беларусамі!".

Дызайнерскі альбом "Колер Беларусі" стаў вынікам шматгадовай даследчыцкай працы Міхала Анемпадыстава. Шыкоўная візуальная частка кнігі суправаджаецца аўтарскімі тэкстамі, якія раскрываюць культуралогію асобных колераў — паходжанне назвы, гісторыю распаўсюджання на асобных тэрыторыях, сімвалічную інфармацыю, тыя чыннікі, што ўплывалі на ўсталяванне пэўных каларыстычных прэферэнцый і стыляў да інш. Даследуючы колер як феномен культуры, як маркер культурнай традыцыі, аўтар паказвае гісторыю стыляў і задае пэўны ракурс для разумення ўласнай ідэнтычнасці.

"Штодня мы ствараем не толькі нашу сучаснасць і не толькі закладваем аснову таго, якім будзе нашае заўтра, але адначасова ўяўляем (і тым самым ствараем нанова) уласную мінуўшчыну. Часам гэтыя ўяўленні матэрыялізуюцца. Не заўсёды яны адпавядаюць гістарычнай праўдзе, а нават і логіцы нашых гістарычных стыляў. Часцяком нам навязваюць муляжы і міфы чужой мінуўшчыны. У сваю чаргу, каларыстыка — гэта зручная опцыя дзеля вывучэння ўласнай культурнай традыцыі і нацыянальнага стылю", — кажа аўтар ў пасляслоўі.

Прэзентацыя кнігі "Колер Беларусі" адбудзецца 26 чэрвеня, у панядзелак, у супольнай выставачнай прасторы Цэнтра гарадскога жыцця і арт-галерэі "Крыга" па адрасе: Гродна, вул. Савецкая, 3. Пачатак у 19.00. Уваход вольны!

Падчас прэзентацыі паміж удзельнікамі будзе разыграна некалькі асобнікаў!

Кніга Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі" выдадзеная ў межах Міжнароднага праекта па развіцці культурнай спадчыны CHOICE.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео