BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Конкурс! Ваш курс на ўніверсітэцкай анлайн-платформе

27.05.2017 Лятучы ўніверсітэт
Конкурс! Ваш курс на ўніверсітэцкай анлайн-платформе
Дыстанцыйная платформа Лятучага ўніверсітэта прапануе прыняць удзел у конкурсе прапаноў на стварэнне мультымедыйных анлайн-курсаў.

Да стварэння адукацыйных курсаў на супольнай універсітэцкай платформе запрашаюцца арганізацыі і ініцыятывы, што займаюцца нефармальнай адукацыяй, а таксама навукоўцы і мысляры.

Дыстанцыйная платформа Лятучага ўніверсітэта — гэта магчымасць зрабіць дасяжнымі для шырокага кола людзей унікальныя веды, новыя погляды і праблемы, способы і метады мыслення.

Каб прыняць удзел у конкурсе, патрэбна сфармуляваць прапанову свайго ўласнага анлайн-курса, базуючыся на прынцыпах стварэння курсаў на платформе Лятучага, і запоўніць заяўку.

Прапановы, што пройдуць адбор на адпаведнасць крытэрыям, будуць выстаўленыя на платформе для адкрытага галасавання будучых слухачоў (карыстальнікаў платформы).

Па выніках галасавання будуць вызначаныя пяць пераможцаў конкурса:

  • Узнагародай за першае месца стане поўная фінансавая падтрымка стварэння анлайн-курса прафесіянальнай камандай платформы Лятучага ўніверсітэта разам з заяўнікам.
  • Прапановы, якія зоймуць месцы з другога па пятае, атрымаюць падтрымку ў правядзенні сумеснай краўдфандынгавай кампаніі для збору сродкаў на запіс курса з дапамогай прафісійнай каманды.

Усе створаныя курсы будуць размешчаныя на Дыстанцыйнай платформе Лятучага ўніверсітэта і атрымаюць дапамогу ў прасоўванні ў межах супольнай інфармацыйнай кампаніі.

Каб прыняць удзел у конкурсе, неабходна запоўніць заяўку да 17 чэрвеня 2017 года.

Заяўка ўключае ў сябе: апісанне курса, яго адпаведнасць прынцыпам платформы, прывабныя для слухачоў бакі і магчымасці, а таксама прадстаўленне праграмы курса і выкладчыка.

Галасаванне пачнецца 25-га чэрвеня. 1-га ліпеня будзе вызначаны пераможца.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео