BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

18 красавіка ў Мінску — РАЗАМ. Жывое слова ў абарону свабоды (Відэа)

17.04.2017
18 красавіка ў Мінску — РАЗАМ. Жывое слова ў абарону свабоды (Відэа)
Фота: "Беларуская праўда"
18 красавіка 2017 года ў Мінску беларускія літаратары і гуманітарыі ладзяць акцыю — адкрытыя чытанні ў падтрымку ўсіх, хто несправядліва пацярпеў ад пераследу з боку ўладаў падчас сакавіцкіх падзей.

У акцыі возьмуць удзел:

Валянціна Аксак, Валянцін Акудовіч, Аляксей Андрэеў, Ігар Бабкоў, Павел Баркоўскі, Андрэй Бастунец, Альгерд Бахарэвіч, Міхаіл Баярын, Сабіна Брыло, Таццяна Вадалажская, Руслан Вашкевіч, Лявон Вольскі, Улад Вялічка, Адам Глобус, Віктар Жыбуль, Анатоль Івашчанка, Павел Касцюкевіч, Уладзь Лянкевіч, Уладзімір Мацкевіч, Уладзімір Някляеў, Сяргей Пукст, Антон Рудак, Дзмітрый Строцаў, Андрусь Такінданг, Андрэй Хадановіч, Юлія Цімафеева, Cяргей Харэўскі, Таццяна Шчытцова, Аксана Шэлест.

Наш інтэлектуальны марафон праводзіцца ў знак салідарнасці з усімі, хто ўдзельнічаў у сакавіцкіх пратэстах і дэманстрацыях, і хто цяпер церпіць пераслед і неабгрунтаваныя абвінавачванні.

Мы супраць таго, каб наша краіна захлыналася ў патоках хлусні, супраць пастаяннага нагнятання страху, што пазбаўляе нас магчымасці давяраць адно аднаму. Мы хочам, каб нашы словы і дзеянні аднаўлялі свабоду і асэнсаванасць ў нашай краіне.

Мы выступаем у абарону прынцыпаў справядлівасці і правоў чалавека, і выказваемся супраць бюракратычнага абсурду і дзяржаўнага цынізму, якія пазбаўляюць грамадзян нашай краіны ўсялякай надзеі на будучыню.

Акцыя беларускіх літаратараў і гуманітарыяў "РАЗАМ. Жывое слова ў абарону свабоды" пройдзе 18 красавіка, у аўторак, у кнігарні "Логвінаў" (Мінск, прасп. Незалежнасці, 37а). Пачатак у 17.30. Уваход вольны!

Акцыя таксама будзе транслявацца ў жывым эфіры на Радыё "Свабода" і тэлеканале "Белсат".

Сачыце за падзеяй у Фэйсбуку.

Калі вы хочаце дапамагчы людзям, якія пацярпелі ў выніку несправядлівых абвінавачванняў — пераходзьце па спасылцы (кампанія BY_help).

UPD.: Відэазапіс імпрэзы:

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео