BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

«Клуб вуснага гісторыка» запрашае абмеркаваць Гродна і гродзенскую ідэнтычнасць

24.03.2017
«Клуб вуснага гісторыка» запрашае абмеркаваць Гродна і гродзенскую ідэнтычнасць
Трэцяе паседжанне клуба будзе прысвечана тэме горада і гарадской супольнасці. Гэтым разам у «Клуб вуснага гісторыка» завітаюць госці з Гродна.

«Пагутарым пра гарадскую ідэнтычнасць і праблемы захавання супольнасці, пра штодзённасць Гродна розных часоў і знакаміты гродзенскі патрыятызм», - абяцаюць у «Клубе вуснага гісторыка».

Таццяна Касатая-Герасюк і Андрэй Вашкевіч даўно даследуюць гісторыю свайго горада. У выніку навукоўцы прыйшлі да цікавай высновы: забяспечыць неперарыўнасць гарадской традыцыі і ўстойлівасць супольнасці дапамагла памяць. Менавіта ўспаміны людзей не даюць расцярушыцца гродзенскай ідэнтычнасці.

«У адрозненне ад Мінска, у якім адбываліся кардынальныя змены ў прасторы і гарадской супольнасці, у Гродна гарадская культура, штодзённасць не былі разбураны цалкам, яны захоўваюцца і актуалізуюцца», – кажа Таццяна Касатая-Герасюк.

Падчас сустрэчы навукоўцы прэзентуюць кнігу «Зусім іншы горад», што толькі выйшла з друку. Гэта выданне – вынік доўгай палявой працы даследчыкаў, якія апыталі вялікую колькасць гродзенскіх жыхароў, каб знайсці жывую гісторыю роднага горада.

Мерапрыемства адбудзецца 31 сакавіка ў 18.30 у Гістарычнай майстэрні (вул. Сухая, 25). Уваход вольны.

Даведка: Таццяна Касатая-Герасюк, гісторык, дактарантка Варшаўскага ўніверсітэту. Сфера інтарэсаў: гісторыя хрысціян-евангелістаў, культурная спадчына, гісторыя г. Гродна, вусная гісторыя. Друкавалася ў шэрагу часопісаў, у тым ліку «Arche», «Гарадзенскі соцыум», «Гарадзенскі палімпсест» ды інш. Удзельнічала ў распрацоўцы метадычнага дапаможніка «Шпацыр па памяці» сумесна з музеем «Дом Ганны Франк». Лаўрэатка прэміі імя Юзафа Ядкоўскага.

Андрэй Вашкевіч, гісторык, краязнавец, экскурсавод. Даследчык паўстання 1863-1864 гг., гісторыі г. Гродна. Аўтар шэрагу артыкулаў у аўтарытэтных навуковых выданнях: «Arche», «Горад святога Губерта» (сурэдактар) ды інш. Выступаў кансультантам да пуцяводніка «Шляхамі паўстання 1863», суаўтар грунтоўнага выдання «Балахоўцы», аўтар «Паміж Ласоснай і Чорнай Ганчай», дзе даследаваў гісторыю праваслаўных прыходаў Сапоцкінскага краю. Лаўрэат прэміі імя Юзафа Ядкоўскага.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео