BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Абвешчаны набор у школу "Гарадскія грамадскія прасторы: устойлівае развіццё"

19.01.2017 Лятучы ўніверсітэт
Абвешчаны набор у школу "Гарадскія грамадскія прасторы: устойлівае развіццё"
Лятучы ўніверсітэт, у партнёрстве з таварыствам "Зялёная сетка", часопісам "Гарадскія тактыкі", "Архітэктурным бюро 35" і Беларускай партыяй "Зялёныя", запрашае на адукацыйную праграму.

Мэта праграмы — развіццё ўяўленняў і практык працы з гарадскімі грамадскімі прасторамі. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 12 лютага 2017 года.

Сёння грамадская прастора — гэта кропка канцэнтрацыі праблем развіцця горада: сацыяльных і культурных, палітычных і прававых, інфраструктурных і эканамічных. Паркі, плошчы, гандлёвыя цэнтры, вакзалы — усё гэта месцы сутыкнення гараджан, супольнасцей, інстытутаў і структур, а таксама іх інтарэсаў і розных оптык і логік. Гэта кропка напружання і энергіі гарадскога развіцця. Гэта кропка, адкуль паўстаюць практычныя пытанні, якія патрабуюць сур’ёзнай даследчай і праектнай працы, шырокага кола ведаў і здольнасцей да супольнай працы.

Удзельнікі праграмы атрымаюць сістэмныя веды пра сучасныя накірункі развіцця гарадоў і грамадскіх прастор у іх, практычныя навыкі крытычнага мыслення і даследчай працы, досвед камунікацыі, узаемадзеяння і каманднай распрацоўкі ідэй і праектаў для развіцця грамадскіх прастор. Галоўнай рамкай праграмы стане канцэпцыя "зялёны горад".

Праграма ўключае ў сябе лекцыі, семінары-абмеркаванні, групавую даследчую практыку пад кіраўніцтвам цьютараў, а таксама распрацоўку праектаў развіцця грамадскіх прастор. Вынікі даследаванняў і створаныя на іх падставе праекты будуць прэзентаваны па сканчэнні праграмы на публічным мерапрыемстве.

У межах праграмы ўдзельнікі будуць вывучаць наступныя тэмы:

  • Горад як аб’ект мыслення і дзейнасці. Спосабы і накірункі працы ў сучаснай урбаністыцы;
  • Грамадскія прасторы як сістэмны элемент гарадскога жыцця і развіцця;
  • Зялёны горад: канцэпцыя, ідэалогія, практыка;
  • Права на горад і яго реалізацыя праз грамадскія прасторы;
  • Гарадскія супольнасці і сацыяльныя стасункі. Іх праявы ў грамадскіх гарадскіх прасторах;
  • Ідэнтычнасць, сімвалічны і культурны кантэкст развіцця горада і гараджан;
  • Эканоміка і інвестыцыі. Сучасныя мадэлі арганізацыі грамадскіх прастор і публічных пляцовак;
  • Планаванне і праектаванне развіцця гарадоў і гарадскіх прастор;
  • Экалагічныя праблемы і рамкі існавання грамадскіх прастор.

Асобная ўвага будзе надавацца засваенню метадаў і падыходаў да арганізацыі мыслення і дзейнасці:

  • Сістэмны падыход і магчымасці аналізу горада;
  • Арганізацыя даследаванняў, праца з дадзенымі і інтэрпрэтацыя вынікаў;
  • Асновы праектавання і праграмавання дзейнасці.

Праграма школы разлічана на тэрмін з 24 лютага па 25 чэрвеня 2017 года і прадугледжвае 7 сесій, кожная з якіх будзе доўжыцца 3 дні (гл. падрабязную праграму). Прысутнасць на ўсіх сесіях абавязковая!

У якасці лектараў і экспертаў у школе прымуць удзел беларускія і замежныя спецыялісты ў розных галінах: Уладзімір Мацкевіч, Марыя Фалаліева, Іскра Крстіч, Іван Сухій, Андрэй Каравянскі, Ганна Пазняк, Ігар Цішчанка, Марына Семенчанка, Іван Краўцоў, Аляксей Крывалап, Андрэй Ягораў, Зміцер Гаўрусік, Таццяна Вадалажская, Іван Шчадранок, Маргарыта Лазарэнка і інш.

Да ўдзелу ў школе запрашаюцца даследчыкі, актывісты, сацыёлагі ды культуролагі, якія маюць досвед працы ў экалагічным і/альбо ўрбаністычным руху і зацікаўлены ў развіцці грамадскіх прастор і сваёй практыкі на падставе сістэмных ведаў.

Для паступлення ў школу неабходна ўважліва азнаёміцца з праграмай школы (удзел патрабуе абавязковай прысутнасці на 7 трохдзённых сесіях) і запоўніць заяўку ў тэрмін да 12 лютага 2017 года. Вынікі адбору будуць вядомы не пазней за 17 лютага 2017 года.

Заняткі школы пачнуцца 24 лютага 2017 года і будуць праходзіць у Мінску.

Па ўсіх пытаннях, звязаных з правядзеннем школы, калі ласка, звяртайцеся на адрас электроннай пошты: [email protected] з пазнакай "Школа Горад".

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео