BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

3-4 сакавіка ў Мінску — канферэнцыя "Тэхнікі і тэхналогіі чалавечага"

13.01.2017 Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі
3-4 сакавіка ў Мінску — канферэнцыя "Тэхнікі і тэхналогіі чалавечага"
Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі запрашаюць на штогадовую канферэнцыю "Тэхнікі і тэхналогіі чалавечага", якая адбудзецца ў Мінску 3-4 сакавіка 2017 года.

Большасць праблем, з якімі сёння сутыкаецца чалавецтва, — гэта праблемы гуманітарныя. Нават абмяркоўваючы тэхнічныя дасягненні і тэхналагічныя прарывы, прыродныя зрухі і тэндэнцыі ў экалогіі, міграцыйныя плыні і новыя фінансавыя і эканамічныя мадэлі, у выніку мы апынаемся перад выклікам для чалавека. Сучасны чалавек, яго самаразуменне, стасункі з Іншымі патрабуюць пераасэнсавання. І нават больш за пераасэнсаванне — дзеяння.

Ці можам мы на базе гуманітарнай веды не толькі тлумачыць і разумець, але і на практыцы адказваць на сучасныя выклікі? Адукацыя, медыя, навука, культура, піяр, права, сфера паслуг, новыя формы супольнай творчасці, стартапы — гэта і многае іншае так ці інакш стварае і ўзнаўляе Чалавечае ў Чалавеку. Якім чынам гэта адбываецца? Як гэта можна змяняць? Куды і навошта змяняць? Хто гэта робіць? І хто можа ці павінен несці адказнасць за такія змены?

Мэта канферэнцыі

— прадставіць і публічна абмеркаваць тыя ідэі і прапановы па сучасных тэхніках і тэхналогіях чалавечага, якія існуюць ці могуць быць разгорнуты ў нашай сітуацыі і ў нашым грамадстве. Мы імкнемся таксама крытычна ацаніць свае магчымасці, правы і абмежаванні на такую працу.

У праграме канферэнцыі

— абмеркаванне тэхнік і тэхналогій чалавечага ў розных сферах і з некалькіх ракурсаў:

  • Мінулае і будучыня. Як яны выбудоўваюцца ў гуманітарных практыках;
  • Асвета, навука і адукацыя — прастора тэхнік і тэхналогій чалавечага;
  • Палітыка і сацыяльныя стасункі: антрапалагічныя перспектывы;
  • Прыроднае і штучнае асяроддзе: падыходы ў вырашэнні гуманітарных праблем;
  • Гуманітарная веда для тэхнічных праблем і тэхналагічных выклікаў;
  • Межы дзейнасці і адказнасці "тэхнолага".

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца навукоўцы, спецыялісты ў сферы адукацыі, культуры, медыя, а таксама тыя, хто працуе з тэхнічнымі і тэхналагічнымі вынаходніцтвамі і гатовы да абмеркавання абазначаных тэм і праблем.

Для ўдзелу ў канферэнцыі

— неабходна да 10 лютага 2017 года даслаць заяўку на электронную скрыню: [email protected] з наступнымі звесткамі аб заяўніку:

  1. Імя і прозвішча;
  2. Месца працы ці вучобы, пасада;
  3. Форма ўдзелу ў канферэнцыі:
  • даклад (укажыце назву і тэзісы дакладу — 1,5-2 старонкі);
  • удзел у агульнай дыскусіі (пазначце матывацыю да ўдзелу ў канферэнцыі — 50-100 слоў);
  1. Кантактныя дадзеныя: адрас электроннай пошты, нумар тэлефона.

Іншагароднім удзельнікам арганізатары забяспечваюць праезд і пражыванне.

Колькасць удзельнікаў канферэнцыі абмежаваная, таму Арганізацыйны камітэт пакідае за сабой права адбору заяўнікоў паводле "матывацыі да ўдзелу".

Кантактныя асобы:

  • па арганізацыйных пытаннях — Кацярына Раманчык: [email protected], (+375 44) 5796339;
  • па змястоўных пытаннях — Таццяна Вадалажская: [email protected], (+375 29) 6754625.

Сачыце за навінамі на сайтах Лятучага ўніверсітэта і Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі.

UPD.: Відэазапіс канферэнцыі:

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео