BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

DP.Fly-Uni.Org — адноўленая дыстанцыйная платформа Лятучага ўніверсітэта

21.12.2016 Лятучы ўніверсітэт
DP.Fly-Uni.Org — адноўленая дыстанцыйная платформа Лятучага ўніверсітэта
Лятучы ўніверсітэт адкрывае адноўленую дыстанцыйную платформу анлайн-курсаў і публічных лекцый.

За больш як шэсць гадоў працы Лятучы ўніверсітэт атрымаў вялікі досвед нефармальнай адукацыі і стварыў багаты архіў лекцый і дыскусій, праведзеных беларускімі інтэлектуаламі, культурнымі і грамадскімі дзеячамі, навукоўцамі і спецыялістамі.

Прыйшоў час адкрыць больш шырокія магчымасці далучэння да ведаў, камунікацыі і мыслення. Мы пераходзім у іншы фармат!

З дапамогай адноўленнай дыстанцыйнай платформы мы імкнемся:

  • Даць доступ для большага кола зацікаўленых у сучаснай адукацыі, які не абмежаваны часам і адлегласцямі;
  • Прадставіць напрацоўкі беларускіх мысляроў і навукоўцаў у зручным і сучасным фармаце;
  • Стварыць віртуальную пляцоўку змястоўнай камунікацыі тых, хто навучаецца і навучае;
  • Даць магчымасць іншым адукацыйным ініцыятывам і арганізацыям прапаноўваць свае курсы і публічныя лекцыі на агульнай пляцоўцы.

Што прапануе платформа?

  • Відэакурсы ад выбітных беларускіх інтэлектуалаў і навукоўцаў, дапоўненыя дадатковымі матэрыяламі для вывучэння. Тэматыка курсаў і лекцый самая шырокая, абмежаваная толькі глыбінёй тэм і актуальнасцю праблем, якія сёння ствараюць выклік для сучаснага грамадства і чалавека;
  • Відэазапісы публічных лекцый і выступаў па шырокаму колу тэм;
  • Магчымасць камунікацыі паміж слухачамі, а таксама з выкладчыкам;
  • Магчымасць раіць, каментаваць і ацэньваць курсы і лекцыі, ствараючы свой "рэйтынг папулярнасці".

Асноўны накірунак развіцця — стварэнне адмысловых відэакурсаў для дыстанцыйнага навучання:

Але мы не хочам губляць напрацаваны скарб и будзем прадстаўляць на платформе некаторыя "архіўныя" курсы і публічныя лекцыі Лятучага ўніверсітэта, якія ў розныя гады былі прачытаны і зафіксаваны на відэа.

Зараз на платформе вы знойдзеце курсы: Міхала Анемпадыстава, Ігара Бабкова, Ірыны Дубянецкай, а таксама курс, створаны па матэрыялах школы "Горад".

Дыстанцыйная платформа Лятучага ўніверсітэта — гэта магчымасць пераадолець абмежаванні часу і прасторы і зрабіць дасяжнымі для шырокага кола людзей унікальныя веды, новыя погляды і праблемы, способы і метады мыслення.

Слухайце, чытайце, ацэньвайце, абмяркоўвайце і дзяліцеся з іншымі!

Пакуль платформа працуе ў тэставым рэжыме, таму адразу выбачаемся за недарэчнасці і будзем удзячныя, калі вы дапаможаце нам у дапрацоўцы!

Калі ласка, дасылайце свае заўвагі на адрас электроннай пошты: [email protected].

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео