BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

19 лістапада ў Гродна — сустрэча з філосафам Уладзімірам Мацкевічам

15.11.2016 Лятучы ўніверсітэт
19 лістапада ў Гродна — сустрэча з філосафам Уладзімірам Мацкевічам
19 лістапада 2016 года Лятучы ўніверсітэт, Міжнародны кансорцыум "ЕўраБеларусь" і этна-крама "Цудоўня" запрашаюць гарадзенцаў на сустрэчу з філосафам і метадолагам Уладзімірам Мацкевічам.

Падчас імпрэзы будуць прэзентаваныя выдавецкія праекты Года беларускага мыслення — Анталогія беларускага мыслення "Код прысутнасці" і зборнік "Цытуй сваё", а таксама некаторыя ранейшыя выданні.

Ад невялічкіх цытат беларускіх мысляроў, мастакоў, культурных і грамадскіх дзеячоў да грунтоўных тэкстаў самых розных жанраў і стылей, што адлюстроўваюць інтэлектуальны пошук беларусаў за апошнія 15 гадоў, — разам з філосафам і метадолагам Уладзімірам Мацкевічам гарадзенцы будуць знаёміцца з аднымі з самых цікавых інтэлектуальных выдавецкіх праектаў 2016 года і разважаць пра сучаснае беларускае мысленне, яго стыль і адметнасць, герояў і знакавыя падзеі, асноўныя тэмы і праблемныя пытанні. Разам з Анталогіяй беларускага мыслення "Код прысутнасці" і зборнікам "Цытуй сваё" на адкрыцці кніжнай лаўкі ў этна-краме "Цудоўня" будуць прадстаўленыя і ранейшыя кнігі — як ўласна аўтарскія выданні, так і плён супольнай даследчыцкай працы разам з калегамі з Агенцтва гуманітарных тэхналогій.

Імпрэза адбудзецца 19 лістапада, у суботу, у межах адкдрыцця кніжнай лаўкі ў этна-краме "Цудоўня" (Гродна, вул. В. Траецкая, 14). Пачатак у 17.00. Запрашаем усіх зацікаўленых далучыцца да падзеі!

Увага!

Усе прэзентаваныя выданні ў гэты дзень можна будзе набыць у краме па спецыяльным кошце, а таксама атрымаць аўтограф Уладзіміра Мацкевіча.

Аўтары самых цікавых пытанняў атрымаюць ад філосафа ў падарунак зборнік "Цытуй сваё".

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео