BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

9 лістапада ў Гомелі — імпрэза "Сучаснае беларускае мысленне: асобы, тэксты, кантэксты"

04.11.2016 Лятучы ўніверсітэт
9 лістапада ў Гомелі — імпрэза "Сучаснае беларускае мысленне: асобы, тэксты, кантэксты"
9 лістапада 2016 года Лятучы ўніверсітэт і "ЕўраБеларусь" ладзяць у Гомелі сустрэчу з філосафамі Максімам Жбанковым і Паўлам Баркоўскім, якія прадставяць выдавецкія праекты Года беларускага мыслення.

Невялічкі, амаль кішэнны варыянт зборніка цытат "Цытуй сваё!" паўстаў у лютым 2016 года як вынік працы шэрагу грамадскіх арганізацый і ініцыятыў, ён прадстаўляе сабой збор цытат беларускіх мысляроў, мастакоў, культурных і грамадскіх дзеячоў. Анталогія беларускага мыслення "Код прысутнасці", выдадзеная Лятучым ўніверсітэтам і Беларускім калегіумам, пабачыла свет у красавіку 2016 года. Сабраныя ў ёй амаль два тузіны тэкстаў самых розных жанраў і стылей ствараюць панараму імён, думак, канцэптаў, якія вызначалі інтэлектуальны пошук беларусаў за апошнія 15 гадоў. Розныя па фармаце і змесце, гэтыя два выдавецкія праекты кожны па-свойму прад’яўляюць беларускую думку шырокаму колу грамадства і робяць мысленне фактам і падзеяй беларускай культуры. І кожны з іх задае асаблівую оптыку нашага погляду на інтэлектуальнае жыццё новага тысячагоддзя.

Якое яно — сучаснае беларускае мысленне? Якія ідэі і адметнасці задаюць яго стыль, вызначаюць яго "беларускасць" і "сучаснасць"? Якія героі, знакавыя падзеі ствараюць разнастайнасць зместу? Якія тэмы найбольш хвалююць інтэлектуалаў?

Паспрабуем шукаць адказы на гэтыя пытанні, разважаць і спрачацца пра пакручасты лёс мыслення, пра яго паўставанне і сталенне ў гутарцы з тымі, хто непасрэдна стварае прастору мыслення — аўтарамі тэкстаў, ініцыятарамі цікавых інтэлектуальных праектаў і ўдзельнікамі шматлікіх дыскусій: культуролагам і філосафам Максімам Жбанковым і філосафам Паўлам Баркоўскім.

Імпрэза "Сучаснае беларускае мысленне: асобы, тэксты, кантэксты" адбудзецца 9 лістапада, у сераду, у гомельскім тайм-клубе "Флэт" (вул. Галавацкага, 19, гатэль "Надзея", 2-гі паверх). Пачатак у 18.00. Запрашаем усіх зацікаўленых далучыцца да падзеі!

На прэзентацыі можна будзе набыць Анталогію, а аўтары самых цікавых пытанняў філосафам атрымаюць у падарунак зборнік "Цытуй сваё!".

Каардынатар сустрэчы ў Гомелі — Яўген Меркіс: (+375 44) 7494166.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео