BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

9-11 снежня — навуковае падарожжа ў Тарту і Талін

02.11.2016 Лятучы ўніверсітэт
9-11 снежня — навуковае падарожжа ў Тарту і Талін
Адукацыйный праект "Навуковыя падарожжы" запрашае ў чарговую вандроўку, гэтым разам — у Эстонію.

Вядучы — прафесар Універсітэта Вітаўта Вялікага (Коўна, Літва) Русціс Камунтавічус (Rūstis Kamuntavičius).

Асноўныя "кропкі" падарожжа: Талін і Тарту.

Талін — адзін з самых утульных старых гарадоў у Цэнтральнай Еўропе. Стары Талін — сярэднявечныя тунелі пад горадам, замак і пратэстанцкія цэрквы.

Тарту — інтэлектуальная сталіца Эстоніі, універсітэцкі горад, які стаў alma mater для многіх беларусаў і літоўцаў у XVIII і ХIХ стагоддзях. З часоў заснавання ўніверсітэта ў 1632 годзе, Тарту з'яўляецца адукацыйным цэнтрам для акадэмікаў, навукоўцаў і студэнтаў з усяго свету.

Навукова-забаўляльны цэнтр АХХАА ў Тарту — праект Тартускага універсітэта. Місія АХХАА — паказаць, што вучоба можа быць займальнай, прапаноўваючы ўсім радасць адкрыцця новага. Дэвіз АХХАА: "Думаем гуляючы!"

Вандроўка адбудзецца 9-11 снежня 2016 года.

Маршрут: МінскДаўгаўпілсВалгаТалінТарту.

Першы дзень: Раніцай выезд з Мінска. Маршрут праз Даўгаўпілс — другі па велічыні горад Латвіі, Валгу — унікальны горад, падзелены на дзве часткі Латвіяй і Эстоніяй. Вячэрні Тарту або Талін (у залежнасці ад абранага гатэля).

Другі дзень: Увесь дзень у Таліне. Замак і пратэстанцкія цэрквы, адзін з самых утульных старых гарадоў у Цэнтральнай Еўропе. Калі будуць жадаючыя, наведаем сярэднявечныя тунелі пад горадам. Начлег у Таліне або Тарту. (Магчыма наведванне замка Раквере.)

Трэці дзень: Тарту. Навукова-забаўляльны цэнтр АХХАА. Гэта адзін з сеткі музеяў, якія набываюць вельмі вялікую папулярнасць па ўсёй Еўропе ў апошнія гады. Звышцікава для дзяцей рознага свядомага ўзросту.

Пасля абеду — выезд у Мінск.

Кошт вандроўкі: 145 еўра + 40 бел. руб.

Дадаткова аплачваюцца абеды і вячэры, музеі.

Візы афармляюцца бясплатна.

Каб падаць заяўку на ўдзел, тэлефануйце каардынатару вандроўкі Святлане на нумар тэлефона: (+375 29) 1802838.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео