BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

29 кастрычніка ў Мінску — лекцыя "In memoriam L. Donskis: філасофскія ідэі і публічная палітыка"

24.10.2016
29 кастрычніка ў Мінску — лекцыя "In memoriam L. Donskis: філасофскія ідэі і публічная палітыка"
Лятучы ўніверсітэт і кансорцыум "ЕўраБеларусь" запрашаюць на публічную лекцыю Русціса Камунтавічуса, прысвечаную памяці выбітнага літоўскага філосафа, інтэлектуала і палітыка Леанідаса Донскіса.

"Мы добрыя ў гэтым свеце настолькі, наколькі свет знаходзіцца ў нас, — як спроба яго самавыяўлення і, разам з тым, поле нашых маральных выпрабаванняў"

З кнігі Леанідаса Донскіса "Малая мапа досведу: 
прадчуванні, максімы, афарызмы" (2016)

Яго можна было б назваць "камертонам сучаснасці", бо ў сваіх кнігах і інтэрв’ю ён ставіў чытача перад неабходнасцю задумацца пра крытэры адрознення сапраўднага зла ад банальных сварак, трагедыі ад другасных эпізодаў сацыяльнага жыцця. Аналізуючы зменлівую і трывожную сучаснасць, ён стараўся акцэнтаваць увагу на сутнасных рэчах, якія вельмі часта заставаліся па-за ўвагай палітыкаў, палітолагаў, журналістаў. Атамізацыя, фрагментацыя, адзінота, ізаляцыя і, як вынік гэтага, маральная слепата, страта маральнай і этычнай адчувальнасці... Вось тыя небяспекі, якія пагражаюць чалавеку ў свеце лакальных канфліктаў, інфармацыйнага шуму, што ствараюць медыя і сацыяльныя сеткі. Падмацаваныя практыкай і дзейнасцю ў межах Еўрапейскага парламента, ягоныя ідэі і разважанні прадстаўляюць "малую мапу ўласнага досведу" і становяцца для нас філасофскай прапановай разумення гэтага свету і месца чалавека ў ім.

Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум "ЕўраБеларусь" у межах цыкла "Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні" запрашаюць на публічную лекцыю памяці выбітнага літоўскага філосафа, інтэлектуала, палітычнага і грамадскага дзеяча Леанідаса Донскіса. Пра яго ідэі і дзейнасць мы паразважаем разам з прафесарам Універсітэта Вітаўта Вялікага (Коўна, Літва) Русцісам Камунтавічусам.

Лекцыя "Inmemoriam.Donskis: філасофскія ідэі і публічная палітыка" адбудзецца 29 кастрычніка, у суботу, у Галерэі "Ў" (Мінск, прасп. Незалежнасці, 37а). Пачатак у 17.00. Уваход вольны!

Больш інфармацыі пра гэтую і іншыя публічныя лекцыі Лятучага ўніверсітэта можна знайсці на сайце: www.fly-uni.org.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео