BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

12 кастрычніка ў Мінску — уручэнне Прэміі Гедройца

07.10.2016
12 кастрычніка ў Мінску — уручэнне Прэміі Гедройца
Цырымонія ганаравання пераможцаў пройдзе 12 кастрычніка 2016 года ў гатэлі "Renaissance" (Мінск, прасп. Дзяржынскага, 1Е). Пачатак а 19-й. Уваход вольны!

На галоўную ўзнагароду сёлета прэтэндуюць наступныя кнігі:

1. Андрэй Адамовіч, "Таўсьціла і лешч" (Вільня, "Логвінаў");

2. Валянцін Акудовіч, "Прачнуцца ранкам у сваёй краіне" (Вільня, "Логвінаў");

3. Альгерд Бахарэвіч, "Белая муха, забойца мужчын" (Мінск, "Галіяфы");

4. Алесь Пашкевіч, "Рух" (Мінск, "Кнігазбор");

5. Таня Скарынкіна, "Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэслі" (Вільня, "Логвінаў");

6. Макс Шчур, "Завяршыць гештальт" (Тэрнопаль, "Крок").

Аўтар кнігі, якая зойме трэцяе месца, атрымае двухтыднёвы творчы адпачынак у Берлінскім літаратурным калоквіуме, другое — творчую стыпендыю ў Доме творчасці пісьменнікаў (г. Вісбю, Готланд, Швецыя), першае — чэк ад "IdeaBank". Сёлета сума ўзнагароды будзе эквівалентная 5000 еўра.

У журы прэміі сёлета ўвайшлі: Ігар Бабкоў, Сяргей Дубавец, Людміла Рублеўская і Ганна Янкута — з беларускага боку; Анджэй Бжэзецкі і Малгажата Ноцунь — з польскага боку. Ганаровы старшыня журы — надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Конрад Паўлік.

Папярэднія пераможцы прэміі:

  • 2012Павел Касцюкевіч з кнігай "Зборная РБ па негалоўных відах спорту";
  • 2013Уладзімір Някляеў з кнігай "Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без";
  • 2014Ігар Бабкоў "Хвілінка. Тры гісторыі";
  • 2015Віктар Казько "Час збіраць косці".
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео