BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Нацыянальны конкурс моладзевых каманд "Што я ведаю пра Еўропу?" — у новым фармаце

28.09.2016
Нацыянальны конкурс моладзевых каманд "Што я ведаю пра Еўропу?" — у новым фармаце
Абвешчана аб пачатаку прыёму заявак на ўдзел у Нацыянальным конкурсе моладзевых каманд "Што я ведаю пра Еўропу?"

Гэты конкурс з'яўляецца пераемнікам конкурса школьных каманд "Што я ведаю пра Еўропу?", які штогод праводзіўся ў нашай краіне з 2004 па 2016 гады, і за час правядзення якога больш за 1000 маладых людзей з усіх рэгіёнаў Беларусі атрымалі і ўдасканалілі свае веды па гісторыю і сучаснасці Еўропы і Еўрапейскага Саюза, сувязям Беларусі з іншымі еўрапейскімі краінамі і гісторыі нашай Бацькаўшчыны ў еўрапейскім кантэксце. За 12 гадоў існавання конкурса яго пераможцамі былі каманды са Ждановічаў, Расонаў, Бабруйска, Ліды, Мінска, Навагрудка, Крычава, Брэста. Нязменным галоўным прызам для каманды-пераможцы заставалася пазнавальная паездка ў адну з краін ЕС. Нашы пераможцы мелі магчымасць наведаць Брусель, Варшаву, Вільнюс, Гданьск, Талін, Стакгольм ды іншыя гарады Еўропы.

Падрабязней з гісторыя конкурса можна пазнаёміцца на яго інтэрнет-старонцы: www.eurashkola.eu. Там жа можна ўбачыць конкурсныя заданні мінулых гадоў, падрабязныя апісанні мінулагодніх гульняў, рэпартажы СМІ пра конкурс, а таксама акунуцца ў тую атмасферу, у якой адбываўся наш конкурс дагэтуль.

 У 2016 годзе мы вырашылі пашырыць рамкі конкурса і запрасіць да ўдзеле ў ім не толькі вучнёўскую моладзь, але і ўвогуле ўсіх маладых жыхароў Беларусі ў веку ад 16 да 19 гадоў, якія цікавяцца пытаннямі гісторыі і сучаснасці Еўропы, беларуска-еўрапейскімі сувязямі, гісторыяй нашай краіны ў еўрапейскім кантэксце.

Для таго, каб паўдзельнічаць у конкурсе, неабходна усяго толькі сабраць каманду адзінадумцаў з 5 чалавек у сваёй навучальнай установе, у сваім горадзе, мястэчку ці вёсцы, альбо у той моладзевай суполцы ці арганізацыі, сябрамі якой яны з'яўляюцца, ды да 20 кастрычніка 2016 года падаць заяўку на ўдзел у конкурсе.

У пачатку лістапада ў розных гарадах Беларусі (у залежнасці ад геаграфіі конкурсных заявак) адбудуцца паўфінальныя інтэлектуальныя гульні, якія вызначаць 3 каманды-фіналісткі. А ў пачатку снежня 2016 года ў бліжэйшай да Беларусі сталіцы дзяржавы-члена Еўрапейскага Саюза, — старажытнай Вільні, — адбудзецца фінальная гульня, якая і вызначыць пераможцу ўсяго сёлетняга конкурса.

Такім чынам, усіх зацікаўленых узяць удзел у Нацыянальным конкурсе моладзевых каманд "Што я ведаю пра Еўропу?", просім да 20 кастрычніка 2016 года даслаць заяўку на ўдзел на адрас электроннай пошты: [email protected]. У заяўцы просім указаць:

  1. Назву каманды;
  2. Мясцовасць;
  3. Назву навучальнай установы і/ці моладзевай арганізацыі, якую прадстаўляе каманда (па жаданні);
  4. Імёны і прозвішчы 5 гульцоў каманды, з указаннем датаў іх нараджэння (дата нараджэння павінна быць не ранейшая за 1 студзеня 1997 года) і пазначэннем, хто з’яўляецца капітанам;
  5. Кантактныя дадзеныя капітана для аператыўнай сувязі з аргкамітэтам (нумар мабільнага тэлефона і адрас электроннай пошты — абавязкова, іншыя кантактныя дадзеныя — па жаданні).
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео