BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

"Беларускае мысленне: quo vadis?" — сустрэчы і дыскусіі ў Бабруйску, Магілёве, Віцебску і Мінску

21.09.2016 Лятучы ўніверсітэт
"Беларускае мысленне: quo vadis?" — сустрэчы і дыскусіі ў Бабруйску, Магілёве, Віцебску і Мінску
21 верасня — у Бабруйску, 22-га — у Магілёве, 23-га — у Віцебску і 25-га — у Мінску адбудуцца сустрэчы з беларускімі інтэлектуаламі з нагоды выхаду Анталогіі беларускага мыслення "Код прысутнасці".

Імпрэзы ладзяцца ў межах Тыдня беларускага мыслення!

Анталогія беларускага мыслення "Код прысутнасці" сабрала ў сябе 23 знакавых тэкста беларускіх мысляроў і інтэлектуалаў за 2000-2015 гады. Выдадзеная Лятучым універсітэтам і Беларускім калегіумам, Анталогія падводзіць вынікі 15-гадовага перыяду сталення беларускай думкі і сучаснага інтэлектальнага дыскурсу. У кнізе сабраныя тэксты розных жанраў і стыляў — тут і маніфесты, і метафізычныя развагі, крытыка падыходаў і рэакцыя на выклікі сучаснага свету, паглыбленне ў карані цывілізацыі ад самага пачатку і асэнсаванне Беларусі, "якой яна ёсць".

Чаму беларускае мысленне самае метафізічнае? Якія тэмы найбольш хвалююць інтэлектуалаў? Ці ўвогуле можна лічыць мысленне "беларускім"? Па якіх крытэрах вызначыць, дзе ёсць мысленне? Што намыслілі за 15 гадоў беларускія інтэлектуалы?

Разам з Таццянай Вадалажскай — у Бабруйску, Валянцінам Акудовічам і Сяргеем Дубаўцом — у Магілёве, Уладзімірам Мацкевічам — у Віцебску, Таццянай Шчытцовай, Ігарам Бабковым, Паўлам Баркоўскім, Міхаілам Баярынам ды інш. — у Мінску ўдзельнікі сустрэч змогуць паразважаць і паспрачацца пра пакручысты лёс мыслення, пра яго паўставанне і сталенне, пра герояў і знакавыя падзеі, а таксама пра ўнікальныя ідеі і адметнасці, што складаюць асабісты стыль беларускага мыслення і сучаснасці.

Запрашаем усіх зацікаўленых — у Бабруйску, Магілёве, Віцебску і Мінску — далучыцца да падзей!

Падчас прэзентацый можна будзе набыць кнігу.

Такім чынам, сустрэчы адбудуцца:

  • Бабруйск — 21 верасня, 18.00-20.00 — Тайм клуб "1387" (вул. Савецкая, 97-2): Таццяна Вадалажская прадстаўляе Анталогію беларускага мыслення "Код прысутнасці". Прэзентацыя кнігі і дыскусія;
  • Магілёў — 22 верасня, 18.30-20.30 — Цэнтр "Кола сяброў" (зав. Чкалава, 16): Валянцін Акудовіч і Сяргей Дубавец прадстаўляюць Анталогію беларускага мыслення "Код прысутнасці”. Прэзентацыя кнігі і дыскусія;
  • Віцебск — 23 верасня, 18.00-20.00 — Torvald art-pub (вул. Камсамольская, 32): Уладзімір Мацкевіч прадстаўляе Анталогію беларускага мыслення "Код прысутнасці". Прэзентацыя кнігі і дыскусія;
  • Мінск — 25 верасня, 16.30-18.30 — "Корпус8" (прасп. Машэрава, 9): Дыскусія "Беларускае мысленне: quo vadis?" на падставе Анталогіі беларускага мыслення "Код прысутнасці" з удзелам: Таццяны Шчытцовай, Ігара Бабкова, Паўла Баркоўскага, Міхаіла Баярына. Мадэратар дыскусіі — Таццяна Вадалажская.

На ўсе імпрэзы ўваход — вольны!

Сачыць за гэтымі і іншымі падзеямі Тыдня беларускага мыслення можна ў адмысловым гугл-дакуменце або на старонцы падзеі ў Фэйсбуку.

UPD.: Відэазапіс публічнай дыскусіі ў Мінску:

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео