BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

22 верасня ў Мінску — публічная лекцыя Яраслава Бекіша "Не-уяўляючы Беларусь: тры зялёныя ўтопіі"

21.09.2016 Лятучы ўніверсітэт
22 верасня ў Мінску — публічная лекцыя Яраслава Бекіша "Не-уяўляючы Беларусь: тры зялёныя ўтопіі"
22 верасня 2016 года адбудзецца публічная лекцыя каардынатара таварыства "Зялёная сетка" Яраслава Бекіша "Не-уяўляючы Беларусь: тры зялёныя ўтопіі".

Публічная лекцыя будзе прачытана ў межах цыкла "Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні", які падчас Тыдня беларускага мыслення супольна ладзяць Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум "ЕўраБеларусь".

Тры зялёныя ўтопіі — гэта тры абсалютызаваныя крайнасці таго, як можа ўсё стацца з пункту гледжання будучыні планеты. Што нас чакае наперадзе: тэхналагічны прарыў, які дазволіць усім жыць добра і шчасліва або катастрофа глабальнага маштабу, пасля якой нічога не застанецца? Ці магчымы трэці варыянт?

"Калі перад планетай раптам паўстане пытанне, каму пакінуць месца ў выратаваўчым карабліку, а каму прыйдзецца папрацаваць, але на квіток не прэтэндаваць, то ў ліку каго апынуцца беларусы? Як мы будзем вырашаць этычныя пытанні, ці гатовыя мы саступіць сваё месца або будзем змагацца за яго? Мы падумалі пра гэта?", — задаецца пытаннем Яраслаў Бекіш.

Апроч розных тэмаў пра культурную ідэнтычнасць, гістарычную справядлівасць і палітычную будучыню, беларусам неабходна паразважаць пра самаідэнтыфікацыю нацыі з пункту гледжання прыроды, размеркавання рэсурсаў, змены кліматычных умоваў існавання.

"Бо гэта экзатычна — у нас ніхто пра гэта не думае. Бо гэта актуальна — але пра гэта таксама ніхто думаць не хоча. Можна тысячы гадоў абмяркоўваць, як змяняецца адукацыю, як здараюцца крызісы, прыходзяць і сыходзяць палітыкі, а ў гэты час на нас няўхільна насоўваецца айсберг у выглядзе выклікаў, звязаных з прыродай. Але да іх гатовыя толькі пісьменнікі-фантасты, яны ўвесь час аб гэтым думаюць", — засяроджвае ўвагу Яраслаў Бекіш.

Пытанні ўстойлівага развіцця ў палітыцы і эканоміцы — гэта глабальны трэнд. У прэсе ЗША шмат абмяркоўваюць эксцэнтрычнасць аднаго кандыдата на прэзідэнты, але яшчэ і тое, што ў ягонай уладзе будзе "адмовіцца ўдзельнічаць у Парыжскім кліматычным пагадненні" і "аднавіць будаўніцтва нафтаправода Keystone". У Францыі да 2025 года збіраюцца скараціць долю атамнай энергетыкі з 76 да 50%.

"Калі беларусы захаваюцца як нацыя, усё будзе дрэнна: прыйдзецца змагацца, шмат працаваць, пацець, плаціць, і не толькі грашыма, можа быць, прыйдзецца нават ваяваць. Усё гэта вельмі цяжка. Але калі беларусы як нацыя існаваць перастануць, то ўсё будзе добра: мы станем гістарыка-культурнай спадчынай, а ў гістарыка культурнай спадчыны заўсёды ўсё добра", — падагульняе Яраслаў Бекіш.

Публічная лекцыя Яраслава Бекіша "Не-уяўляючы Беларусь: тры зялёныя ўтопіі" адбудзецца 22 верасня, у чацвер, у мінскай прасторы "Корпус8" (прасп. Машэрава, 9). Пачатак у 19.00. Уваход вольны!

Наступныя лекцыі цыкла "Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні":

  • 23 верасня (пятніца), 17.30-18.30 — Публічная лекцыя Змітра Задорына "Цэнтральная плошча як парок сэрца ў целе Мінска". Праз асэнсаванне гісторыі цэнтральнай плошчы Мінска, невырашальных праблемаў, звязаных з яе перабудовай, лектар разважае пра магчымасці яе "выздараўлення".
  • 23 верасня (пятніца), 20.00-21.00 — Лекцыя з элементамі майстар-класа Ірэны Катвіцкай і Аляксея Варсобы (дуэт "АГАТА") "Беларусь праз музычную семантыку і сінтаксіс". Разважанне пра мысленне ў музыцы і інструментарый музычнага выказвання: музычны сінтаксіс і сэнсаўтваральныя адзінкі.
  • 24 верасня (субота), 17.00-19.00 — Публічная лекцыя Ігара Бабкова "Уладзімір Абушэнка: рэканструкцыя ідэі". Разважанне пра Уладзіміра Абушэнку і ягоны час: рэканструкцыя кантэкста, жыццёвых і сацыльных дэкарацый, праектаў і схем думкі, месцаў і іх адсутнасці.

Усе лекцыі будуць праходзіць у прасторы "Корпус8" (Мінск, прасп. Машэрава, 9). Уваход вольны!

Раней ужо адбыліся наступныя лекцыі цыкла:

UPD.: Відэазапіс публічнай лекцыі:

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео