BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

21 верасня — публічная лекцыя Уладзіміра Мацкевіча "Людзі, машыны, жывёлы: сяброўства і спакуса"

20.09.2016
21 верасня — публічная лекцыя Уладзіміра Мацкевіча "Людзі, машыны, жывёлы: сяброўства і спакуса"
21 верасня 2016 года ў Мінску пройдзе публічная лекцыя філосафа і метадолага Уладзіміра Мацкевіча "Людзі, машыны, жывёлы: сяброўства і спакуса".

Публічная лекцыя будзе прачытана ў межах цыкла "Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні", які падчас Тыдня беларускага мыслення супольна ладзяць Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум "ЕўраБеларусь".

Шмат тысячагоддзяў чалавек жыў сярод іншых людзей, і калі не браць у разлік першабытны стан анімізму, чалавек лічыўся як з роўнымі толькі з іншымі людзьмі. Нават не заўсёды прызнаючы правы іншых людзей, разглядаючы кагосьці як барбараў, кагосьці як "гаваркую прыладу".

Падаецца, што ў сярэднетэрміновай перспектыве нас чакаюць зусім новыя, нечаканыя раней выклікі і спакусы.

У будучыні нам прыдзецца жыць, працаваць, мець стасункі з машынамі, амаль разумнымі, амаль роўнымі людзям.

У будучыні мы яшчэ болей надамо правоў жывёлам, прычым такіх правоў і прэферэнцый, што некаторыя людзі мінулага пазайздросцілі б гэтым жывёлам.

Нам спатрэбіцца ўсталёўваць стасункі з жывёламі, з машынамі, падобнымі на людзей. І гэта спародзіць новыя выклікі і спакусы. Можа, камусьці лёс машын і жывёл падасца больш прывабным, чым лёс і наканаванне чалавека? Як мы захаваем чалавечае ў сабе?

Запрашаем шукаць адказы і разважаць пра антрапалагічную перспектыву разам з філосафам і метадолагам Уладзімірам Мацкевічам. Публічная лекцыя "Людзі, машыны, жывёлы: сяброўства і спакуса" адбудзецца 21 верасня, у аўторак, у прасторы "Корус8" (Мінск, прасп. Машэрава, 9). Пачатак у 19.30. Уваход вольны!

Наступныя лекцыі цыкла "Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні":

  • 22 верасня (чацвер), 19.30-21.00 — Публічная лекцыя Яраслава Бекіша "Не-уяўляючы Беларусь: тры "зялёныя" ўтопіі". Разважаем пра стасункі чалавека з навакольным асяроддзем, этыку будучыні і "зялёныя" ўтопіі, як змяняюцца ўяўленні пра чалавека?
  • 23 верасня (пятніца), 17.30-18.30 — Публічная лекцыя Змітра Задорына "Цэнтральная плошча як парок сэрца ў целе Мінска". Праз асэнсаванне гісторыі цэнтральнай плошчы Мінска, невырашальных праблемаў, звязаных з яе перабудовай, лектар разважае пра магчымасці яе "выздараўлення".
  • 23 верасня (пятніца), 20.00-21.00 — Лекцыя з элементамі майстар-класа Ірэны Катвіцкай і Аляксея Варсобы (дуэт "АГАТА") "Беларусь праз музычную семантыку і сінтаксіс". Разважанне пра мысленне ў музыцы і інструментарый музычнага выказвання: музычны сінтаксіс і сэнсаўтваральныя адзінкі.
  • 24 верасня (субота), 17.00-19.00 — Публічная лекцыя Ігара Бабкова "Уладзімір Абушэнка: рэканструкцыя ідэі". Разважанне пра Уладзіміра Абушэнку і ягоны час: рэканструкцыя кантэкста, жыццёвых і сацыльных дэкарацый, праектаў і схем думкі, месцаў і іх адсутнасці.

Усе лекцыі будуць праходзіць у мінскай прасторы "Корпус8" (прасп. Машэрава, 9). Уваход вольны!

У межах цыкла адбылося:

UPD.: Відэазапіс публічнай лекцыі:

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео