BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Шэсць публічных прамоў, каб зразумець сябе і свой час

19.09.2016 Лятучы ўніверсітэт
Шэсць публічных прамоў, каб зразумець сябе і свой час
Лекцыі цыкла "Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні" адбудуцца з 20 па 24 верасня 2016 года ў мінскай прасторы "Корпус8" (прасп. Машэрава, 9).

Зразумець сябе і свой час, разабрацца з выклікамі і спакусамі будучыні прапануюць Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум "ЕўраБеларусь": у межах Тыдня беларускага мыслення яны ладзяць шэсць публічных лекцый, дзе глабальныя праблемы сучаснасці разглядаюцца на прыкладзе самых розных сфер жыцця і дзейнасці чалавека — ад музыкі да інтэлектуальных сістэм.

Сярод лектараў — доктар тэхнічных навук, прафесар Уладзімір Галянкоў, філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч, філосаф і паэт Ігар Бабкоў, эколаг, каардынатар "Зялёнай сеткі" Яраслаў Бекіш, архітэктар Зміцер Задорын, мызыкі Аляксей Варсоба і Ірэна Катвіцкая.

Мысленне — гэта тое, што знаходзіць сябе на мяжы непамыснага. Яно вызначае нерв нашага часу. Сёння гэты нерв звязаны з шэрагам праблем, якія адкрываюцца ў абставінах, калі шматлікія ўпарадкаваныя раней рэчы перабудоўваюцца: стасункі паміж культурамі, сацыяльнымі структурамі, зносіны чалавека з асяроддзем і штучным інтэлектам, этычным і гуманітарным вымярэннем нашага ладу жыцця. Вырашэнне гэтых праблем патрабуе глабальнага мыслення, але не абстрактнага. У межах Тыдня беларускага мыслення Лятучы ўніверсітэт прадстаўляе шэраг публічных лекцый з агульнага цыкла "Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні", якія даюць спробу адказаў на глабальныя пытанні, зыходзячы з беларускага кантэкста.

20 верасня (аўторак), 19.00-21.00 — Прастора "Корпус8" (Мінск, прасп. Машэрава, 9)

Публічная лекцыя Уладзіміра Галянкова "Інтэлектуальныя сістэмы: праблемы і перспектывы". Лектар разважае пра штучны інтэлект і месца чалавека ў свеце, дзе пануюць новыя тэхналогіі.

21 верасня (серада), 19.30-21.30 — Прастора "Корпус8" (Мінск, прасп. Машэрава, 9)

Публічная лекцыя Уладзіміра Мацкевіча "Людзі, машыны, жывёлы: сяброўства і спакуса". Лектар разважае пра антрапалагічныя перспектывы часу і шукае адказы на пытанне: як нам захаваць чалавечае ў сабе?

22 верасня (чацвер), 19.30-21.00 — Прастора "Корпус8" (Мінск, прасп. Машэрава, 9)

Публічная лекцыя Яраслава Бекіша "Не-уяўляючы Беларусь: тры "зялёныя" ўтопіі". Разважаем пра стасункі чалавека з навакольным асяроддзем, этыку будучыні і "зялёныя" ўтопіі, як змяняюцца ўяўленні пра чалавека?

23 верасня (пятніца), 17.30-18.30 — Прастора "Корпус8" (Мінск, прасп. Машэрава, 9)

Публічная лекцыя Змітра Задорына "Цэнтральная плошча як парок сэрца ў целе Мінска". Праз асэнсаванне гісторыі цэнтральнай плошчы Мінска, невырашальных праблемаў, звязаных з яе перабудовай, лектар разважае пра магчымасці яе "выздараўлення".

23 верасня (субота), 20.00-21.00 — Прастора "Корпус8" (Мінск, прасп. Машэрава, 9)

Лекцыя з элементамі майстар-класа Ірэны Катвіцкай і Аляксея Варсобы (дуэт "АГАТА") "Беларусь праз музычную семантыку і сінтаксіс". Разважанне пра мысленне ў музыцы і інструментарый музычнага выказвання: музычны сінтаксіс і сэнсаўтваральныя адзінкі.

24 верасня (нядзеля), 17.00-19.00 — Прастора "Корпус8" (Мінск, прасп. Машэрава, 9)

Публічная лекцыя Ігара Бабкова "Уладзімір Абушэнка: рэканструкцыя ідэі". Разважанне пра Уладзіміра Абушэнку і ягоны час: рэканструкцыя кантэкста, жыццёвых і сацыльных дэкарацый, праектаў і схем думкі, месцаў і іх адсутнасці.

Удзел ва ўсіх лекцыях бясплатны. Уваход вольны!

Найбольш актуальная інфармацыя пра мерапрыемствы Лятучага ўніверсітэта падчас Тыдня беларускага мыслення глядзіце сайце: www.fly-uni.org.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео