BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларускі калегіум запрашае на Тыдзень беларускага мыслення!

16.09.2016 Беларускі калегіум
Беларускі калегіум запрашае на Тыдзень беларускага мыслення!
Як пашыраецца дыскурс беларускага мыслення, "Крыўя" як нацянальны праект, будучыня гістарычных часопісаў і навукі паліталогіі — шэраг тэм, які прэзентуе адзін з найвядомейшых інтэлектульных асяродкаў.

Прапануемыя да ўвагі імпрэзы Беларускага калегіума пройдуць у межах Тыдня беларускага мыслення.

З 1990-х гадох незрэалізаваная беларусамі ў ранейшыя эпохі прага мыслення пачала выяўляцца ў самых розных формах.

Заснаваны ў 1997 годзе Беларускі калегіум меў на мэце скансалідаваць інтэлектуальныя сілы краіны дзеля таго, каб перадусім зразумець, кім мы ёсць у свеце і чым ёсць свет, у якім мы сябе знаходзім.

І вось ужо цягам амаль дваццаці гадоў Калегіум трымае і пашырае дыскурс беларускага мысленьня.

Спосабы і формы працы ўвесь час мяняюцца, але нязменнаю застаецца мэта: у супольнай мыследзейнасці выкладчыкаў і студэнтаў прадукаваць новую веду дзеля перастварэння Беларусі ў прастору вольнага мыслення і свабоднай творчасці.

Пра ўсё гэта і шмат што іншае "з першых рук" можна даведацца, завітаўшы на імпрэзу, удзел у якой прымуць: Валянцін Акудовіч, Уладзімір Арлоў, Альгерд Бахарэвіч, Адам Глобус, Андрэй Казакевіч, Алесь Разанаў, Сяргей Харэўскі, Вольга Шпарага. Вядзе імпрэзу акадэмічны дырэктар Беларускага калегіума Ірына Дубянецкая.

Імпрэза "Беларускі калегіум як інтэлектуальная прастора" адбудзецца 19 верасня 2016 года, у панядзелак, к прасторы "Корпус8" (Мінск, прасп. Машэрава, 9). Пачатк у 17.30. Уваход вольны!

Таксама нагадаем, што 21 верасня ў прасторы "Корпус8" пройдзе прэзентацыя новай навучальнай праграмы Лятучага ўніверсітэта. Пачатак у 20.00. Уваход вольны!

  


  

Сумесна з Інстытутам палітычных даследванняў "Палітычная сфера" Беларускі калегіум таксама запрашае паразважаць на тэму палітычный навукі, яе сучаснага стану і магчымага будучага ў нашай краіне. У публічнай дыскусіі "Палітычная навука як праблема: лёсы і траекторыі і ў сучаснай Беларусі" прымуць удзел: Андрэй Казакевіч, Андрэй Ягораў, Юрый Чавусаў, Аляксандр Філіпаў.

У інстытуцыялізаванай форме палітычная навука мае 25-гадовы досьвед развіцця, што патрабуе свайго асэнсавання. Дыскусія мае на мэце паставіць і абмеркаваць шэраг пытанняў: што такое паліталогія ў сучаснай Беларусі, якія ідэі і матывы рухаюць яе развіццё? Наколькі даследаванне палітыкі акадэмічны, а наколькі палітычны феномен? І, нарэшце, ці мае беларуская палітычная навука дасягненні, і якія інтэлектуальныя плыні вызначаць яе развіццё ў будучыні?

Публічная дыскусія "Палітычная навука як праблема: лёсы і траекторыі і ў сучаснай Беларусі" адбудзецца 21 верасня 2016 года, у сераду, у прасторы "Корпус8" (Мінск, прасп. Машэрава, 9). Пачатак у 17.00. Уваход вольны!

  


  

22 верасня адбудзецца публічная дыскусыя "Крыўя" як нацыянальны праект (З гісторыі ідэй Беларусі)", якая будзе прысвечана феномену сучаснага "крыўскага" дыскурсу, яго здабыткам і перспектывам.

У Беларусі працэс фармавання новай нацыянальнай ідэнтычнасці пачаўся пасля падаўлення вызваленчых паўстанняў XIX стагоддзя, забароны саманазвы "Літва" і беларускага друкаванага слова. Гэты працэс не завершыўся і дагэтуль.

Новая хваля інтэлектуальных пошукаў нацыянальнай тоеснасці пачалася ў 1980-х гадах. Адной з першых яркіх праяваў гэтых пошукаў была спроба актуалізацыі і пераасэнсавання рамантычнай ідэі "Крыўі".

Галоўным інтэлектуальным прадуктам гэтага кірунку стаўся Цэнтр этнакасмалогіі "Крыўя", створаны дзеля даследавання праблем этнагенезу і рэканструкцыі традыцыйнай культуры, міфалогіі і рэлігіі з мэтаю стварэння сучасных ідэялагічных парадыгм беларускага грамадства, фармавання адметнага нацыянальнага стылю на базе новага традыцыяналісцкага філасофскага мыслення і светагляду. Даробкамі ініцыятараў крыўскай ідэі, сярод іншага, ёсць часопісы "KRYŬJA" і "DRUVIS".

У дыскусіі сутыкнуцца вядомыя беларускія інтэлектуалы: Ігар Бабкоў, Міхаіл Баярын, Ірына Дубянецкая, Аляксей Ластоўскі, Сяргей Санько. Вядзе дыскусыю адзін з стваральнікаў Цэнтра этнакасмалогіі "Крыўя" Тодар Кашкурэвіч.

Публічная дыскусыя "Крыўя" як нацыянальны праект (З гісторыі ідэй Беларусі)" адбудзецца 22 верасня 2016 года, у чацвер, у прасторы "Корпус8" (Мінск, прасп. Машэрава, 9). Пачатак у 17.00. Уваход вольны!

  


  

І, нарэшце, у нядзелю, 25 верасня беларускія гісторыкі збяруцца, каб падвесці вынікі пэўнага перыяду і вызначыць перспектыву існавання гістарычных часопісаў — у Беларусі і ў сучаснасці. Дыскусія "Беларускія гістарычныя часопісы: падсумаванне здабыткаў і роздум пра будучыню" збярэ рэдактараў найбольш уплововых і аўтарытэтных выданняў у гэтым рэчышчы.

Генадзь Сагановіч ("Беларускі гістарычны агляд"), Алесь Смалянчук ("Homo Historicus") і Алесь Пашкевіч ("Arche") разам з Аляксеем Ластоўскім (Беларускі калегіум) абмяркуюць, ці можам мы казаць пра стварэнне вакол галоўных беларускіх гістарычных часопісаў сваіх навуковых асяродкаў, са сваімі правіламі гульні і ўласным канцэптуальным бачаннем беларускай гісторыі? Як уплывае сумнавядомы падзел гуманітарнай навукі на "дзяржаўную" і "недзяржаўную" на існаванне гістарычных часопісаў? Ці могуць стаць гістарычныя часопісы сродкам прарыву беларускай навукі з перыферыйнага стану, якія стратэгіі трэба абіраць ва ўмовах навуковай канкурэнцыі і панавання рэйтынгаў? Наколькі адбілася абвешчаная смерць друкаванага тэкста на перспектывах навуковых часопісаў, ці будуць яны выціснутыя ў электронны фармат, і ці могуць яны знікнуць як форма арганізацыі навуковай веды?

Дыскусія "Беларускія гістарычныя часопісы: падсумаванне здабыткаў і роздум пра будучыню" адбудзецца 25 верасня 2016 года, у нядзелю, у прасторы "Корпус8" (Мінск, прасп. Машэрава, 9). Пачатак у 14.00. Уваход вольны!

Сачыць за гэтымі і іншымі падзеямі Тыдня беларускага мыслення можна ў адмысловым гугл-дакуменце або на старонцы падзеі ў Фэйсбуку.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео