BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

19 верасня — "Лятучы ўніверсітэт — вядомы і невядомы": прэзентацыя прасторы і новай праграмы

15.09.2016 Лятучы ўніверсітэт
19 верасня — "Лятучы ўніверсітэт — вядомы і невядомы": прэзентацыя прасторы і новай праграмы
Ужо ў наступны панядзелак, 19 верасня, вы маеце магчымасць патрапіць ва ўнікальную прастору супольнага мыслення, адукацыі і развіцця.

Мысленне — прастора, па якой немагчыма хадзіць аднаму. Тут патрэбныя паплечнікі, калегі, апаненты, крытыкі, сябры і ворагі. Хто ёсць хто, якую з пазіцый прыняць, дзе праўда, а дзе мана, што абраць — невядомую сцежку ці пракладзены шлях? Паддаўшыся спакусе гэтага фантастычна цікавага падарожжа, хтосьці адразу будзе шукаць Настаўніка, хтосьці — спачатку добрую кампанію... Паступова прыйдзе да разумення таго, што ў гэтым падарожжы мусіць знайсці перад усім сябе, сваю ідэнтычнасць, сваё разуменне Часу і Прасторы...

Лятучы ўніверсітэт ад пачатку свайго існавання пазіцыянаваў сябе як прастора мыслення і супольнасць — перад усім, і толькі потым — як адукацыйныя курсы і школы. Ён спрабаваў пазначыць сябе праз шэраг амбітных, часам правакатыўных, а часам незразумелых вобразаў: "Універсітэт не для студэнтаў", "Універсітэт гульні", "Асабістая траекторыя ў вольнай адукацыйнай прасторы і педагогіка ідэала" і г.д. У гэтым пошуку ўніверсітэт спрабуе пазначыць сябе для тых, каго цікавяць не дыпломы і прэстыжныя прафесіі, а актуальныя і ўнікальныя напрамкі сучаснай беларускай думкі, розныя падыходы ў мысленні, гуманітарных і інтэлектуальных практыках, хто шукае свайго Настаўніка.

Лятучы ўніверсітэт знаходзіцца ў сталым руху і сталым пошуку, таму кожная новая праграма, з аднаго боку, працягвае добрыя традыцыі, але, разам з тым, і спрабуе пазначыць новыя акцэнты, зыходзячы з актуальнай сітуацыі і патрэбаў часу, выклікаў знешніх і ўнутраных.

Ці варта пайсці гэтым шляхам? На чым засяроджвае ўвагу супольнасць у гэтым годзе? Якія магчымасці прапануе новая праграма? І які ён насамрэч — Лятучы ўніверсітэт?

У межах Тыдня беларускага мыслення запрашаем да сумоўя "Лятучы ўніверсітэт — вядомы і невядомы", дзе вы даведаецеся пра розныя бакі жыцця і дзейнасці Лятучага з "першых вуснаў". Пра ўнікальную прастору супольнага мыслення, адукацыі і развіцця, а таксама пра планы на бліжэйшы навучальны год распавядуць сябры супольнасці Лятучага — лектары, сталыя ўдзельнікі курсаў, школ і семінараў. У імпрэзе прымаюць удзел: Уладзімір Мацкевіч, Павел Баркоўскі, Ігар Бабкоў, Вячаслаў Бабровіч, Ірына Дубянецкая, Таццяна Вадалажская, Міхаіл Баярын, Алег Дзярновіч, Іван Вядзенін, Андрэй Шутаў, Юлія Галіноўская ды інш.

Выступоўцы будуць готовыя адказаць на ўсе вашыя пытанні, якія, дарэчы, вы можаце даслаць заранёў, зайшоўшы па спасылцы адайце пытанне Лятучаму".

Імпрэза адбудзецца 19 верасня 2016 года ў прасторы "Корпус 8" (Мінск, прасп. Машэрава, 9). Пачатак у 20.00. Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя!

Перайшоўшы па спасылцы, вы можаце пазнаёміцца з новай навучальнай праграмай Лятучага ўніверсітэта і запісацца на курсы, школы і семінары.

UPD.: Відэазапіс імпрэзы:

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео