BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Шорт-ліст пераможцаў конкурса эсэ "Інтэлектуальная спадчына Беларусі: постаці, ідэі і кантэксты"

12.09.2016 Лятучы ўніверсітэт
Шорт-ліст пераможцаў конкурса эсэ "Інтэлектуальная спадчына Беларусі: постаці, ідэі і кантэксты"
Напярэдадні Тыдня беларускага мыслення вызначыўся шорт-ліст пераможцаў конкурса эсэ "Інтэлектуальная спадчына Беларусі: постаці, ідэі і кантэксты".

Конкурс ладзіўся ў межах кампаніі "Цытуй сваё", якая ставіла на мэту звярнуць увагу на беларускае мысленне як неад'емную частку нашай культуры. Нажаль, імёны мысляроў, іх ідэі канцэпты вельмі слаба ўсвядомлены і "ўзяты" ў культуру і самаразуменне беларусаў. Ініцыятары конкурса прапанавалі звярнуцца да розных гістарычных перыядаў і культурных кантэкстаў паўставання беларускага мыслення: ад самых далёкіх часоў да нашых сучаснікаў, якія рабілі свой унёсак у традыцыю апошнія дзесяцігодзі.

У журы ўвайшлі: філосаф і метадолаг, заснавальнік Лятучага ўніверсітэта Уладзімір Мацкевіч, бібліст і багаслоў, філосаф, акадэмічны дырэктар Беларускага калегіюма Ірына Дубянецкая, філосаф, лінгвіст, санскрытолаг і перакладчык, паэт Міхаіл Баярын, літаратар і перакладчык, лаўрэат літаратурных прэмій "Дэбют" і "Залаты апостраф" Віталь Рыжкоў, сацыёлаг, рэдактар аддзела культуры "Беларусского журнала" Лідзія Міхеева.

Да разгляду прымаліся арыгінальныя аўтарскія эсэ, у якіх праводзіцца аналіз, рэфлексія, канцэптуалізацыя ці робіцца працяг самых розных аспектаў беларускага мыслення.

У шорт-ліст конкурса ўвайшлі наступныя працы:

  • "А хто там і дзе?" — Міхаіла Бараноўскага;
  • "Уладзімір Фурс: Беларусь "тут і цяпер" — Таццяны Урублеўская-Токер;
  • "Шлях і лёс інтэлектуала: постаці беларускай інтэлектуальнай традыцыі Аляксандра Фамiча Зайкi" — Вольгі Дайлід;
  • "Еўдакім Раманавіч Раманаў. Кароткі нарыс жыцця і інтэлектуальнай дзейнасці" — Андрэя Кулеша;
  • "На другіх шляхох" — Антося Уласенкі.

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбудзецца 25 верасня 2016 года падчас урачыстага закрыцця Тыдня беларускага мыслення ў прасторы "Корпус8" (Мінск, прасп. Машэрава, 9). Пачатак у 19.00. Уваход вольны!

Пераможцы атрымаюць каштоўныя ўзнагароды, а ўсе аўтары эсэ з шорт-ліста прыемныя падарункі. Найлепшыя працы ўдзельнікаў будуць апублікаваны на сайтах "Будзьмы", "Беларусского журнала", Лятучага ўніверсітэта, а таксама войдуць у альманах, які будзе выдадзены напрыканцы 2016 года.

У арганізацыйны камітэт конкурса ўваходзяць: Міжнародны кансорцыум "ЕўраБеларусь", Лятучы ўніверсітэт,  грамадская кампанія "Будзьма беларусамі!", Беларускі калегіум, "Мова Нанова", "Беларусский журнал".

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео