BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

16 верасня ў Мінску — адкрыццё выставы "Cogito Albarutheniae. Панарама беларускага мыслення"

08.09.2016 Лятучы ўніверсітэт
16 верасня ў Мінску — адкрыццё выставы "Cogito Albarutheniae. Панарама беларускага мыслення"
Тыдзень беларускага мыслення распачнецца з выставы "Cogito Albarutheniae. Панарама беларускага мыслення: энцыклапедыі, анталогіі, альманахі, зборнікі, кнігі, часопісы, перыёдыка".

Энцыклапедыі, анталогіі, альманахі, зборнікі, кнігі, часопісы, перыёдыкі — усяго больш за 200 аб’ектаў, якія прадстаўляюць самыя цікавыя інтэлектуальныя выдавецкія праекты ў Беларусі за апошнія 30 гадоў.

Беларускі калегіум, Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум "ЕўраБеларусь" запрашаюць на выставу "Cogito Albarutheniae. Панарама беларускага мыслення"!

У адкрыцці выставы прымуць удзел стваральнікі прасторы сучаснага беларускага мыслення: Сяргей Дубавец, Валер Булгакаў, Уладзімір Мацкевіч, Ірына Дубянецкая, Таццяна Шчытцова, Уладзімір Някляеў, Ігар Бабкоў, Сяргей Санько ды інш.

Вядоўца імпрэзы — Валянцін Акудовіч.

Яшчэ 30 гадоў таму выразы "беларускае мысленне" ці "беларускі філосаф" гучалі ледзь не як аксюмарон. Цягам некалькіх папярэдніх стагоддзяў пры ўсіх уладах беларуская думка мэтанакіравана ігнаравалася, здушалася і заганялася ў фармат песень-жальбаў. Аднак пры першай гістарычнай магчымасці беларусы распачалі культурнае вызваленне стварэннем свайго інтэлектуальнага дыскурсу. Гэта выявілася ў другой палове 1980-х гадоў праз шматлікія філасофскія развагі ў самых розных выданнях, а ад пачатку 1990-х гадоў выбухнула вялікай колькасцю інтэлектуальных перыёдыкаў, часопісаў, зборнікаў, анталогій ды энцыклапедый.

Панарама беларускага мыслення "Cogito Albarutheniae" ("Мыслю Беларусь") дазваляе пабачыць і ацаніць гэты фантастычны феномен і пераканацца, што Беларусь — краіна мысляроў.

Адкрыццё выставы адбудзецца 16 верасня 2016 года. Прэзентацыя, як і сама выстава, будзе праходзіць у прасторы "Корпус8" (Мінск, прасп. Машэрава, 9). Пачатак у 18.45. Уваход вольны!

Імпрэза пачнецца з музычнага суправаджэння гурта EVAND, аўтарская музыка якога, на погляд арганізатараў, вельмі выразна таніруе з гучаннем беларускага мыслення.

Гл. больш падрабязнасцей пра Тыдзень беларускага мыслення.

UPD.: Канцэрт гурта EVAND — падчас адкрыцця выставы:

Відэазапіс імпрэзы:

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео