BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

17 верасня ў Брэсце — семінар пра прававое рэгуляванне рэгістрацыі і фінансавання НКА

07.09.2016
17 верасня ў Брэсце — семінар пра прававое рэгуляванне рэгістрацыі і фінансавання НКА
Цэнтр прававой трансфармацыі (Lawtrend) і Асамблея НДА запрашаюць на семінар "Рэгістрацыя і фінансаванне некамерцыйных арганізацый: прававое рэгуляванне", які адбудзецца ў Брэсце 17 верасня (субота).

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі некамерцыйных арганізацый ды ініцыятыў з Брэста і Брэсцкай вобласці.

Семінар складаецца з двух блокаў, на першы з якіх мы запрашаем прадстаўнікоў незарэгістраваных ініцыятыў, на другі — прадстаўнікоў як незарэгістраваных ініцыятыў, так і зарэгістраваных арганізацый. Удзельнікі могуць прыняць удзел у адным ці ў абодвух блоках.

У першым тэматычным блоку семінара будуць разгледжаны асноўныя арганізацыйна-прававыя формы некамерцыйных арганізацый ды іх адрозненні ў прававым статусе і парадку рэгістрацыі згодна з актуальным заканадаўствам. Удзельнікам будзе прадстаўлена інфармацыя адносна парадку ды практыкі рэгістрацыі грамадскіх аб’яднанняў, устаноў і фондаў, а таксама дадзеныя індывідуальныя кансультацыі ды парады па падрыхтоўцы рэгістрацыйных дакументаў. Удзельнікі семінара будуць мець магчымасць у далейшым скарыстацца кансультацыямі па падрыхтоўцы дакументаў для дзяржаўнай рэгістрацыі НКА.

У другім тэматычным блоку семінара будуць разгледжаны пытанні прававога рэгулявання фінансавых паступленняў для розных форм некакмерцыйных арганізацый, у тым ліку: віды фінансавых паступленняў паводле заканадаўства; прадпрымальніцкая дзейнасць НКА; афармленне ахвяраванняў ад грамадзян; бязвыплатная (спонсарская) дапамога ад беларускіх юрыдычных асоб; атрыманне замежнага фінансавання. Асобная ўвага будзе нададзена зменам у прававое рэгуляванне замежнай бязвыплатнай дапамогі, якія былі ўстаноўлены Дэкрэтам № 5 "Аб замежнай бязвыплатнай дапамозе", што набыў моц у сакавіку гэтага года.

Напрыканцы семінара ўдзельнікі атрымаюць магчымасць індывідуальных кансультацый па канкрэтных пытаннях, звязаных са стварэннем новых некамерцыйных арганізацый альбо з прававым забеспячэннем фінансавання ўжо створаных арганізацый.

Удзельнікі семінара-кансультацыі атрымаюць асобнік трэцяга выдання кнігі дырэктара Цэнтра прававой трансфармацыі Вольгі Смалянка "Создание некоммерческих организаций в Беларуси: правовые аспекты", а таксама матэрыялы па прававых аспектах фінансавай дзейнасці некамерцыйных арганізацый.

Арганізатары семінара будуць радыя вітаць на мерапрыемстве не больш за аднаго прадстаўніка ад адной арганізацыі. У выпадку, калі колькасць заявак будзе большая за колькасць месцаў на семінары, перавага будзе нададзена ўдзельнікам, заяўкі якіх дэманструюць найбольшую зацікаўленасць у тэме семінара.

Семінар-кансультацыя адбудзецца 17 верасня 2016 года ў Брэсце, пачатак у 11.00, працягласць — да сямі гадзін. Пра месца правядзення і падрабязную праграму працы будзе паведамлена ўдзельнікам семінара дадаткова.

Каб падаць заяўку на ўдзел у семінары, трэба запоўніць электронную анкету ўдзельніка.

Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел у семінары — 14 верасня 2016 года, 12.00.

Пацвярджэнне ўдзелу будзе даслана ўдзельнікам мерапрыемства не пазней за наступны дзень, 15 верасня.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео