BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Новае выданне: «Цытуй сваё! Мудрыя думкі і цікавыя развагі беларускіх мысляроў»

03.08.2016 Лятучы ўніверсітэт
Новае выданне: «Цытуй сваё! Мудрыя думкі і цікавыя развагі беларускіх мысляроў»
Лятучы ўніверсітэт і Беларуская філасофская прастора сумесна з выдавецтвам «Эканомпрэс» пачалі працу над выданнем пашыранага і выпраўленага зборніка цытат «Цытуй сваё!».

Рабочая назва цытатніка — «Цытуй сваё! Мудрыя думкі і цікавыя развагі беларускіх мысляроў».

З гэтай нагоды абвяшчаецца конкурс на лепшыя цытаты для зборніка, якія можна дасылаць да 15 верасня 2016 года.

Па выніках нарады Камісіі першыя тры ўдзельнікі конкурса, хто дашле найбольшую колькасць цытат, якія будуць адабраныя ў зборнік, атрымаюць ганаровыя прызы ад выдавецтва «Эканомпрэс»: кнігі выдавецкага цэнтра на выбар.

Пераможцы будуць абвешчаныя да канца верасня.

Для ўдзелу ў конкурсе трэба запоўніць адмысловую форму.

Важна!

Падаваць цытаты трэба не па памяці, а ў арыгінальным выглядзе з пазначэннем твора ці тэкста, з якога яна была ўзята, а таксама даты публікацыі тэкста. Для кожнай цытаты пажадана запаўняць асобную форму. Цытаты, надрукаваныя раней у зборніку «Цытуй сваё!», да разгляду не прымаюцца. Па прыведзеннай спасылцы можна ўдакладніць адсутнасць знойдзеннай вамі цытаты ў папярэднім зборніку.

У першую чаргу Камісія будзе аддаваць перавагу цытатам нашых суайчыннікаў, якія жылі да першай палове XX стагоддзя, паколькі менавіта гэты культурны пласт быў найменш засвоены ў межах папярэдняга выдання зборніка. Але да конкурса прымаюцца любыя цытаты нашых землякоў, якія вартыя, на вашую думку, цытавання і ўшанавання. За аснову кнігі бярэцца папярэдні варыянт, які будзе дапоўнены новымі і дапрацаванымі цытатамі, дасланымі раней.

Чакаем вашыя цікавыя прапановы!

Каардынатар праекта,
Павел Баркоўскі, Лятучы ўніверсітэт, Беларуская філасофская прастора

Партнёры праекта:

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео