BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Адукацыйная школа "Горад: асяродак, супольнасць, вобраз дзеяння"

05.04.2016 Лятучы ўніверсітэт
Адукацыйная школа "Горад: асяродак, супольнасць, вобраз дзеяння"
Лятучы універсітэт у партнёрстве з таварыствам "Зялёная сетка" і альманахам "Гарадскія тактыкі" запрашае на адукацыйную праграму "Горад: асяродак, супольнасць, вобраз дзеяння".

Школа накіравана на распрацоўку і прасоўванне сучасных падыходаў для развіцця беларускіх гарадоў.

Праграма школы будзе будавацца на ўзаемасувязі некалькіх кірункаў мыслення і практыкі: урбаністыка, устойлівае развіццё, экалогія і сістэмны падыход у даследаванні і развіцці гарадоў.

Праца школы будзе арыентавана на некалькі прынцыпаў і ўстановак:

  • шырокае і сістэмнае ўяўленне пра горад як пэўную арганізацыю сучаснага жыцця, у якую ўваходзяць самыя розныя вымярэнні — ад матэрыяльна-прасторавага і тэхналагічнага да антрапалагічнага і палітычнага;
  • прадстаўленне розных падыходаў і спосабаў мыслення, прэзентацыя розных установак і ідэалагічных падстаў, уцягнутых у рашэнне гарадскіх праблем; дыскусійнасць і праблемнасць у разглядзе розных тэм гарадскога развіцця;
  • пераход ад экалагічнага і гарадскога актывізму да праектавання і арганізацыі практыкі шырокага маштабу, якая патрабуе сістэмных ведаў.

Праграма школы арганізавана ў тры этапы:

  • Адукацыйны інтэнсіў (красавік-чэрвень) — 6 сесій, якія ўключаюць у сябе розныя фарматы працы: лекцыі, дыскусіі экспертаў, самастойная праца слухачоў. У рамках гэтага этапа будуць прадстаўлены розныя праблемы і падыходы ў сучасным гарадскім развіцці: ад генезісу ідэі горада і розных падыходаў да распрацовак стратэгіі гарадскога развіцця да пытанняў сучасных тэхналагічных рашэнняў і праграмы адаптацыі да кліматычных змен;
  • Даследчая практыка (ліпень-жнівень) — на працягу якой удзельнікі школы пад кіраўніцтвам куратараў будуць праводзіць даследаванні гарадскога асяроддзя па абраных тэмах і праблемах;
  • Заключны семінар — 3 дні (Беларусь), дзе будуць падводзіцца вынікі практыкі, а таксама распрацоўвацца праекты далейшых практычных накарункаў развіцця даследаваных тэм.

Вынікі працы школы (вынікі даследчай практыкі, артыкулы, матэрыялы лекцый) стануць падставай для публікацый.

Больш падрабязнае апісанне і праграму школы можна паглядзець па спасылцы.

У якасці лектараў і экспертаў у школе прымуць удзел беларускія і замежныя спецыялісты ў розных галінах: Уладзімір Батаеў, Уладзімір Мацкевіч, Марыя Фалаліева, Іван Сухій, Ганна Пазняк, Іван Краўцоў, Аляксей Крывалап, Зміцер Гаўрусік, Яраслаў Бекіш, Юрась Меляшкевіч, Таццяна Вадалажская, Зміцер Бабіцкі і інш.

Да ўдзелу ў школе запрашаюцца даследчыкі і актывісты экалагічнага і ўрбаністычнага руху, якія маюць досвед працы і зацікаўлены ў развіцці сваёй практыкі на падставе сістэмных ведаў.

Для паступлення ў школу неабходна запоўніць заяўку ў тэрмін да 15 красавіка 2016 года. Вынікі адбору будуць вядомы не пазней за 18 красавіка 2016 года.

Заняткі школы пачнуцца з 23 красавіка 2016 года.

Заняткі будуць праходзіць у Мінску. Для іншагародніх удзельнікаў прадугледжана магчымасць кампенсаваць выдаткі на праезд і пражыванне.

Па ўсіх пытаннях, звязаных з правядзеннем школы, звяртайцеся на адрас электроннай пошты: [email protected] з пазнакай "Школа Горад".

Інфармацыйныя партнёры:

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео