BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

#танчымЗаРэформы — студэнтаў запрашаюць станчыць каля ВНУ

29.02.2016
#танчымЗаРэформы — студэнтаў запрашаюць станчыць каля ВНУ
У траўні 2015 года Беларусь прынялі ў Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі (ЕПВА) пры ўмове выканання "дарожнай карты" па рэфармаванні сістэмы вышэйшай адукацыі ў Беларусі.

Падпісваючы пагадненне, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узяло на сябе абавязкі выконваць не толькі дадзеную "дарожную карту", але і такія фундаментальныя каштоўнасці, як акадэмічныя свабоды і права студэнтаў на кіраванне сваёй навучальнай установай.

За мінуўшы амаль год Міністэрства адукацыі не зрабіла не толькі ніякіх канкрэтных крокаў па выкананню гэтых фундаментальных каштоўнасцей, але нават актыўна ігнаравала выпадкі ціску на студэнтаў за іх грамадзянскую пазіцыю з боку адміністрацый ВНУ. Падрабязную справаздачу пра гэтыя выпадкі і пра сам маніторынг імплементацыі "дарожнай карты" рэфармавання вышэйшай адукацыі Беларусі можна прачытаць на сайце Грамадскага Балонскага камітэта.

Акрамя гэтага, у лютым 2016 года сярод студэнтаў беларускіх універсітэтаў актыўна распаўсюджвалася хлуслівая інфармацыя пра "незаконнасць" і "антыдзяржаўнасць" дзейнасці такіх незалежных студэнцкіх арганізацый, як Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятыў, Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання і Студэнцкая Рада, якія ў сувязі з гэтым падпісалі калектыўны зварот і накіравалі яго ў адміністрацыю Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Улічваючы ўсе гэтыя факты і бяздзейнасць чыноўнікаў, незалежныя студэнцкія арганізацыі, якія аб’ядналіся ў ініцыятыву "StudWatch", вырашылі прыцягнуць увагу да праблемы ігнаравання Міністэрствам адукацыі голаса простых студэнтаў і незалежных студэнцкіх арганізацый адмысловым флэшмобам: #танчымЗаРэформы.

Калі ты студэнт і хочаш сапраўды якасную адукацыю і незалежныя студэнцкія органы самакіравання, калі ты больш не можаш сядзець на сумных і састарэлых занятках, а вечныя паборы на бессэнсоўныя прафсаюзы і брсмы абрыдлі да такой ступені, што проста цярпення не хапае — дзейнічай па наступнай схеме:

  1. Вазьмі тэлефон/фотаапарат/відэакамеру, якасць не мае значэння — галоўнае настрой!
  2. Станчы на фоне свайго ўніверсітэта з сябрамі або сола і заздымі гэта ўсё;
  3. Запосці ў сваіх акаўнтах сацсетак відос з хэштэгамі: #танчымЗаРэформы, #danceForReforms і выклічы 3-х сваіх лепшых сяброў зрабіць тое самае;
  4. сачы за рэакцыяй Міністэрства адукацыі.

Мы верым, што не ўсе студэнты задаволеныя існуючым станам рэчаў, але зараз у нас мала магчымасцей паўплываць на сітуацыю: Міністэрства адукацыі ігнаруе нават патрабаванні Балонскага працэсу, куды яны так імкнуліся — што тады казаць пра меркаванне простых студэнтаў? І раз мы не можам змяніць сітуацыю, мы можам хаця б пасмяяцца з яе, таму і сёння, і заўтра, і да перамогі мы, студэнты розных ВНУ і пакаленняў, #танчымЗаРэформы, #dancesForReforms!

Каманда "StudWatch"

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео