BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

9 лютага ў Мінску — прэзентацыя "Чытай! Насі! Цытуй! Год беларускага мыслення"

03.02.2016 Кампанія "Цытуй сваё!"
9 лютага ў Мінску — прэзентацыя "Чытай! Насі! Цытуй! Год беларускага мыслення"
9 лютага 2016 года пройдзе прэзентацыя ініцыятывы "Цытуй сваё!".

Падчас імпрэзы будзе прадстаўлены плён супольнай працы, праз якую беларускае мысленне набліжаецца да сучаснага беларуса, робіцца часткай яго жыцця, ідэнтычнасці, роздумаў пра сябе і свет.

У студзені выйшаў у свет зборнік цытат беларускіх мысляроў "Цытуй сваё!" Ён нарадзіўся дзякуючы высілкам вялікага кола неабыякавых людзей.

За месяц праз платформу Талакошт больш як 80 чалавек ахвяравалі свае грошы на выданне зборніка цытат беларускіх мысляроў. Грамадская ініцыятыва "Цытуй сваё!" удзячная ўсім, хто падтрымаў ідэю выдання. Асаблівую ўдзячнасць выказваем "Беларусскаму журналу", які стаўся партнёрам выдання.

Цытатнік стаў вынікам грамадскай кампаніі "Цытуй сваё!", якая стартавала ў траўні 2015 года. За гэты час мы сабралі больш за 250 цытат розных беларускіх мысляроў, літаратараў, навукоўцаў і гістарычных дзеячаў, якія дасылалі самыя розныя людзі. Разам з выбітнымі беларускімі мастакамі мы стварылі галерэю дызайнерскіх саколак з цытатамі. Макеты саколак ужо ёсць у свабодным доступе на спецыяльнай старонцы. Пампуйце макеты, замаўляйце ў цэнтрах друку саколкі прывабнай для вас мадэлі і насіце абраныя прынты сабе і ўсім на радасць!

Падчас прэзентацыі будуць прадстаўлены цытатнік і саколкі, а таксама раскрыюцца таямніцы і падрабязнасці працэсу іх стварэння і далейшыя планы на Год беларускага мыслення. У праграме "падзякі і падарункі" для ўсіх, хто дапамагаў нам у зборы выбітных думак і выданні цытатніка, цікавыя госці і выступоўцы.

Запрашаем на прэзентацыю "Чытай! Насі! Цытуй! Год беларускага мыслення" 9 лютага, у аўторак, у новае памяшканне Studio67 (прасп. Машэрава, 9, корп. 8, 2-гі паверх, уваход праз прахадную завода "Гарызонт"). Пачатак у 18.00. Уваход вольны!

Кампанія "Цытуй сваё!" была распачатая ў траўні 2015 года шэрагам інстытуцый грамадзянскай супольнасці ды адукацыйных устаноў: Міжнародным кансорцыумам "ЕўраБеларусь", Лятучым універсітэтам, Беларускім саюзам дызайнераў, грамадская культурніцкая кампанія "Будзьма беларусамі!", Беларускім калегіумам, курсамі беларускай мовы "Мова Нанова".

Мэта кампаніі — актуалізацыя найлепшых узораў беларускай думкі, запрашэнне да ўважлівага чытання і асэнсавання прамоўленага і заспяванага ў нашай нацыянальнай культурнай прасторы.

Кампанія "Цытуй сваё!" пашыраецца, а значыць, беларуская мудрасць, гумар і дзёрзкасць будуць бліжэйшымі да свайго народа!

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео