BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

"За мір, за правы чалавека!" — семінары ў Мінску, Гомелі і Магілёве

20.11.2015
"За мір, за правы чалавека!" — семінары ў Мінску, Гомелі і Магілёве
Ці здольныя правы чалавека захаваць мір на зямлі альбо гэта проста ўтопія "новага лепшага свету"? Што рабіць з тэрарыстамі, якія забілі сотні людзей?

Прыходзь і даведайся на семінарах у Мінску, Гомелі і Магілёве ў межах кампаніі "За мір!"

Пра што семінар?

Падчас двухгадзіннага семінара мы разгледзім 5 тэзісаў, на якіх грунтуецца праца Міжнароднай школы правоў чалавека і грамадзянскіх дзеянняў. Пагутарым пра гісторыю і ідэі, на якіх грунтуюцца правы чалавека. Зразумеем, калі нашы правы парушаюцца, а калі не і якія існуюць механізмы іх абароны.

Таксама мы паразважаем аб прынцыповай розніцы паміж праваабаронцамі і палітыкамі, талерантнасці, большасці і меншасці, свабодзе і пра тое, што правы чалавека — гэта вельмі канкрэтныя рэчы.

Каго мы чакаем?

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца беларуская моладзь і студэнты, а таксама ўсе жадаючыя да 35 гадоў уключна, незалежна ад сацыяльнага становішча, веравызнання і г.д.

Дзе і калі адбудзецца?

  • Бліжэйшы семінар ў Мінску пройдзе 23 лістапада (панядзелак). Пачатак у 18.30. Працягласць — каля 2 гадзін. Дакладнае месца правядзення будзе паведамлена пасля рэгістрацыі. Чакаем заявак да 22 лістапада (уключна)!
  • Семінар у Гомелі пройдзе 24 лістапада (аўторак, скрайні тэрмін падачы заявак23 лістапада). Пачатак у 18.30.
  • Семінар у Магілёве адбудзецца 28 лістапада (пятніца, скрайні тэрмін падачы заявак27 лістапада). Пачатак у 18.30.

Падаць заяўку на любы семінар можна да дэдлайну: абірайце ў анкеце свой горад.

Увага! Пры запаўненні анкеты вы згаджаецеся з правілам поўнага ўдзелу ў семінары. Звярніце ўвагу, што ў нас няма магчымасці кампенсаваць праезд.

Бонус для ўдзельнікаў

Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі па правах чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.

Даведка

"Правы чалавека "на пальцах" — сталая асветніцкая праграма па правах чалавека для пачаткоўцаў. Падчас праграмы задаецца і ўзнікае шмат пытанняў, над якімі прапануецца паразважаць самастойна, а таксама з іншымі ўдзельнікамі і трэнерамі. Праграма з'яўляецца часткай Міжнароднай школы правоў чалавека і грамадзянскіх дзеянняў.

Па ўсіх пытаннях пішыце на адрас электроннай пошты: [email protected].

Сачыце за нашымі навінамі ў сацыяльных сетках: Укантакце, Facebook, Twitter, Instagram, YouTube.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео