BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Публічныя лекцыі "Urbi et Orbi": Брус Бакнэл, амбасадар Яе Вялікасці каралевы Лізаветы II у Мінску

18.11.2015 Лятучы ўніверсітэт
Публічныя лекцыі "Urbi et Orbi": Брус Бакнэл, амбасадар Яе Вялікасці каралевы Лізаветы II у Мінску
20 лістапада 2015 года Лятучы ўніверсітэт запрашае на публічную лекцыю амбасадара Вялікабрытаніі ў Мінску Бруса Бакнэла пад назвай "Нацыянальная самасвядомасць".

Што аб’ядноўвае Беларусь і Вялікабрытанію сёння? Ніколі не здагадаецеся, што гэта — праблемы нацыянальнай самасвядомасці. Для беларусаў пытанне ідэнтычнасці — адно з тых, асабліва балючых і вострых пытянняў, на якія няма адназначных адказаў. Нам нават можа падавацца, што ў гэтым спецыфіка толькі беларускага кантэксту і прыкмета недафармаванасці нашай нацыі, што ёсць краіны, дзе гэтае пытанне не мае ў сабе такога праблемнага складніка. Напрыклад, Вялікабрытанія — з яе багатым гістарычным досведам краіны, што спалучыла ў адным каралеўстве мноства этнічных, рэлігійных, канфесійных, сацыякультурных і іншых ідэнтычнасцяў. Як у палітычнай прасторы, так і на семантычным ўзроўні там дасягнуты выразны кансэнсус і сфармавана даволі акрэсленая ідэнтычнасць. З гэтага пункту гледжання Вялікабрытанія выглядае даволі шчасна. А што скажуць на гэта самі брытанцы? Ці для іх пытанне нацыянальнай самасвядомасці ўжо вырашанае і састарэлае? У пошуках адказаў звернемся да асобы, аўтарытэт якой не выклікае сумневу — амбасадара Яе Вялікасці пана Бруса Бакнэла, чалавека, які не толькі дасканала ведае сваю гісторыю і культуру, але і не завочна знаёмы з беларускай.

У адмысловым блогу "4 o’clock з Брусам Бакнэлам" на сайце Грамадска-культурнай кампаніі "Будзьма беларусамі!" шчыры і адкрыты да дыскусій пан Бакнэл, спрабуючы тлумачыць беларусам Брытанію, разважае таксама і над пагрозамі нацыянальнай ідэнтычнасці ангельцаў. Сёння яна размываецца пад уплывам працэсаў глабалізацыі, а нацыянальныя сімвалы Брытаніі сталі настолькі прывабнымі і растыражаванымі, што ўжо перасталі належыць толькі знакавай прасторы Вялікабрытаніі — яны забруджаныя іншымі канатацыямі. І тут немагчыма не задацца пытаннямі: на чым сёння базуецца нацыянальная ідэнтычнасць Аб’яднанага Каралеўства? Як паставіцца да жыхароў "Туманнага Альбіёну": гэта набор розных нацый, аб’яднаных тэрытарыяльна: брытанцаў, шатландцаў, валійцаў? Ці гэта ўсё адна велікабрытанская нацыя? Ці магчыма мульцікультурная ідэнтычнасць як адказ на выклікі глабалізацыі?

У публічнай прамове "Нацыянальная самасвядомасць", што адбудзецца ў межах цыкла "Urbi et Orbi" па запрашэнні Лятучага ўніверсітэта і Галерэі TUT.BY, амбасадар Вялікабрытаніі Брус Бакнэл падзеліцца разважаннямі пра адметнасць нацыянальнай самасвядомасці сваёй краіны і паспрабуе яшчэ раз агучыць тыя акцэнты, пытанні, якія лічыць важнымі як для брытанцаў, так і для беларусаў.

Лекцыя адбудзецца 20 лістапада, у пятніцу, у Галерэі TUT.BY (Мінск, прасп. Дзяржынскага, 57). Пачатак у 18.30. Уваход вольны!

У бліжэйшыя дні чытайце інтэрв’ю з ганаровым лектарам напярэдадні прамовы.

Сачыце за навінамі на сайце Лятучага ўніверсітэта: www.fly-uni.org.

 Дадатковыя пытанні можна задаць па нумары тэлефона: (+375 29) 7422040.

UPD.: Відэазапіс публічнай лекцыі:

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео