BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

4 лістапада — адкрытая лекцыя Таццяны Вадалажскай "Homo Ludens" як антрапалагічная перспектыва"

02.11.2015 Лятучы ўніверсітэт
4 лістапада — адкрытая лекцыя Таццяны Вадалажскай "Homo Ludens" як антрапалагічная перспектыва"
4 лістапада 2015 года Лятучы ўніверсітэт запрашае на чарговую адкрытую лекцыю ў серыі "Галоўнае пытанне"

Мы завем Лятучы ўніверсітэт "універсітэтам гульні". Чым жа ёсць "гульня", калі мы звязваем з ёй такую паважную і грунтоўную з’яву, як Універсітэт? І, больш за тое, звязваем з ёй уяўленні пра інавацыі, новыя сэнсы ідэі Універсітэт? Йохан Хёйзінга бачыў у гульні прастору стварэння культуры, а з ёй — і чалавецтва ўвогуле. Герман Гесэ шукаў у гульні выйсце і пераадоленне стану "фельетоннай эпохі". Мы ж спрабуем знайсці перспектывы для развіцця чалавека, паўставання "новага чалавека", здабыцця неабходных чалавечых якасцяў.

Як звязаць выклікі, з якімі сутыкаецца сучасны чалавек, з сутнаснымі характарыстыкамі гульні, схаванымі ад нас "несур’ёзнасцю" гэтай з’явы? Які ён — "чалавек гуляючы" (Homo Ludens)? Як ён авалодвае светам? Як ён стварае новыя сусветы? Як ён вырашае праблемы і як будуе сваё мысленне? Як ён нясе адказнасць? Ці можа гульня стаць ладам жыцця?

Запрашаем паразважаць над гэтымі пытаннямі на чарговай адкрытай лекцыі серыі "Галоўнае пытанне" — каардынатар Лятучага ўніверсітэта, метадолаг Таццяна Вадалажская прамаўляе на тэму "Homo Ludens" як антрапалагічная перспектыва". Адкрытая лекцыя адбудзецца 4 лістапада, у сераду. Пачатак у 18.30.

Усіх зацікаўленых просім папярэдне зарэгістравацца. Інфармацыя пра месца правядзення будзе дасланая зарэгістраваным удзельнікам напярэдадні.

Адкрытая лекцыя Таццяны Вадалажскай пачынае лістападаўскую серыю прамоў, у якой таксама прагучаць "галоўныя пытанні" ад: Алеся Разанава — 11 лістапада, Алега Дзярновіча — 18 лістапада і Аксаны Шэлест — 25 лістапада.

Расклад і тэмы лістападаўскіх лекцый глядзіце на сайце Лятучага ўніверсітэта: www.fly-uni.org.

UPD.: Відэазапіс адкрытай лекцыі:

Гл. таксама інтэрв'ю з Таццянай Вадалажскай напярэдадні лекцыі ды справаздачу аб адкрытай лекцыі

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео