BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Абвяшчаны набор на адукацыйную праграму "Еўрапейскі Саюз: палітыка, эканоміка, грамадства, культура"

22.10.2015 "Беларускі калегіюм"
Абвяшчаны набор на адукацыйную праграму "Еўрапейскі Саюз: палітыка, эканоміка, грамадства, культура"
Да 30 кастрычніка 2015 года "Беларускі калегіюм" прымае заяўкі на адукацыйную праграму "Еўрапейскі Саюз: палітыка, грамадства, культура".

Праграма "Еўрапейскі Саюз: палітыка, грамадства, культура" створаная ў партнёрстве з Інстытутам палітычных даследаванняў "Палітычная сфера" і Грамадскім аб’яднаннем "Ліберальны клуб".

Праграма прапануе атрымаць паглыбленыя веды ў вобласці палітыкі, грамадства і культуры Еўрапейскага Саюза, а таксама разнастайных аспектаў беларуска-еўрапейскіх адносін.

Апроч таго, студэнты праграмы змогуць атрымаць навыкі аналітычнай і даследчай працы падчас напісання творчых прац, а таксама пашырыць прафесійныя кантакты з прадстаўнікамі акадэмічнай і экспертнай супольнасцей.

Заняткі праводзяць вядучыя беларускія спецыялісты ў галіне еўрапейскіх даследаванняў.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя асобы. Прыярытэт надаецца студэнтам старэйшых курсаў і асобам з вышэйшай адукацыяй ва ўзросце да 30 гадоў.

Прыём на навучанне ажыццяўляецца па выніках сумоўя. Для запрашэння на сумоўе неабходна запоўніць анкету.

Навучанне ў "Беларускім калегіюме" — бясплатнае.

"Беларускі калегіум" таксама працягвае набор на праграмы "Найноўшая гісторыя" і "Журналістыка: падставовы курс". Інфармацыю пра праграмы глядзіце на вэб-сайце "Беларускага калегіюма".

Навучальныя праграмы "Беларускага калегіюма" арыентаваныя на выкладанне найноўшых фрагментаў сучаснай веды і тэхнік інтэлектуальнай працы і не дублююць існуючыя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных універсітэтаў. Сертыфікат "Беларускага калегіюма" не замяняе дыплом аб вышэйшай адукацыі.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць праз адрас электроннай пошты: [email protected].

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео