BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Выстава выцінанкі і "Жывыя размовы" пра правы чалавека прыедуць у Брэст

25.09.2015
Выстава выцінанкі і "Жывыя размовы" пра правы чалавека прыедуць у Брэст
27 верасня 2015 года ў жыхароў і гасцей Брэста будзе магчымасць атрымаць неабходную інфармацыю, карысныя парады ці кансультацыі ад спецыялістаў па розных пытаннях праваабароны.

На "Жывыя размовы" з жыхарамі рэгіёна ў Культурным цэнтры "Грунтоўня" збяруцца юрысты і праваабаронцы грамадскіх арганізацый і ініцыятыў, якія дзейнічаюць як на Брэстчыне, так і па ўсёй Беларусі.

Наведнікі змогуць непасрэдна паразмаўляць са спецыялістамі, якія працуюць з праблемамі дыскрымінацыі, прымусовай працы, парушэння правоў грамадзян у месцах несвабоды, доступу да правасуддзя, парушэння права на юрыдычную дапамогу, доступу да інфармацыі, свабоды асацыяцый, жорсткага абыходжання з жывёламі і па іншых пытаннях, а таксама ажыццяўляюць грамадзянскі кантроль за дзейнасцю дзяржаўных органаў, займаюцца аналітычнай, адукацыйнай і асветніцкай дзейнасцю ў галіне правоў чалавека.

Гэта прадстаўнікі такіх арганізацый як:

  • Беларускі Хельсінкскі камітэт;
  • Беларуская асацыяцыя журналістаў;
  • Праваабарончы цэнтр "Вясна";
  • Праваабарончы цэнтр "Ідэнтычнасць";
  • Цэнтр прававой трансфармацыі (Lawtrend);
  • Праваабарончая ініцыятыва "Лапа закона";
  • Моладзевая прафсаюзная група "Студэнцкая Рада";
  • Міжнародны праваабарончы рух у Беларусі.

У кожнага падчас мерапрыемтсва будзе магчымасць атрымаць экспертныя парады ці кансультацыі наконт жыццёвых сітуацый, якія на першы погляд падаюцца невырашальнымі.

Падчас "Жывых размоў" будзе працаваць выстава-"сушка" паштовак "Дэкларацыя правоў чалавека ў выцінанцы" народнай мастачкі Вольгі Бабурынай, якая арыгінальным чынам увасобіла 30 артыкулаў Дэкларацыі, што распавядаюць пра агульначалавечыя каштоўнасці.

Чакаем вас 27 верасня 2015 года, у нядзелю, у Культурным цэнтры "Грунтоўня" па адрасе: г. Брэст, вул. Дзяржынскага, 14. Мерапрыемства будзе праходзіць з 14.00 да 17.00 і пабудаванае такім чынам, што далучыцца можна ў любы момант. Таму калі не будзеце паспяваць да пачатку — усё адно прыходзьце! Уваход вольны!

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео