BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Агракультурны фэст збірае эколагаў, мастакоў, фермераў і ўсіх-усіх!

27.08.2015 GreenBelarus.Info
Агракультурны фэст збірае эколагаў, мастакоў, фермераў і ўсіх-усіх!
29-30 жніўня 2015 года мы традыцыйна збярэмся для таго, каб усвядоміць ролю чалавека ў навакольным свеце, каб задумацца над тым, як на нас уплываюць прыроднае асяроддзе і прадукты, якія мы спажываем.

Сучасны, паскораны рытм жыцця прымушае нас быць усё далей і далей ад натуральных працэсаў — губляць сябе ў паўсядзённых клопатах.

Мы ж прапаноўваем вам спыніцца і задумацца, якой павінна быць ежа, каб яна не толькі насычала, але і прыносіла карысць, рабіла нас больш здаровымі, адчуць на сабе сілу прыроднага праз творы мастакоў, паспрабаваць знайсці ўнутраную гармонію з наваколлем.

Бо нішто так не пагружае чалавека ў самаго сябе, як назіранне за працэсамі ў дзікай прыродзе. Таму невыпадкова ў гэтым годзе ўдзельнікі штогадовага эка-арт-пленэра даследавалі прыродныя і індустрыйныя патэрны і свае ўнутранія пачуцці пры знаходжанні на мяжы розных асяроддзяў. Вынікам чаго стала выстава "Памежны стан" у Галерэі "Ў" (6-30 жніўня 2015 года). Кульмінацыяй праекта будзе двухдзённы Агракультурны фэст, што аб’яднае на адной пляцоўцы эколагаў, мастакоў, фермераў і ўсіх неабыякавых да ўстойлівага экалагічнага развіцця.

Запрашаем!

Агракультурны фэст пройдзе 29-30 жніўня 2015 года ў Галерэі "Ў" (Мінск, прасп. Незалежнасці, 37а). Уваход вольны!

Увага!

Да 16.00 28 жніўня (пятніца) ёсць магчымасць замовы фермерскіх прадуктаў. Для гэтага трэба запоўніць форму-заказ па спасылцы. Забраць замову можна будзе 30 жніўня, у нядзелю, з 13.00 да 15.00 падчас маркету Агракультурнага фэста.

Мы шануем час і працу нашых фермераў, і за гэта яны вырошчваюць і вырабляюць для нас смачную і карысную ежу!

Сярод прапанаваных для замовы прадуктаў ёсць ужо сертыфіцыраваныя прадукты (ад фермера Хвашчэўскага), прадукты, якія зараз праходзяць сертыфікацыю (ад фермера Крылова), а таксама тыя, якія пачынаюць сертыфікавацца, а значыць — готовыя паручыцца экалагічнасцю сваёй прадукцыі.

Смачна есці!

Праграма фэста:

Субота, 29 жніўня:

12.00-12.30 — Адкрыццё фэста.

12.30-13.30 — Экскурсія па гарадскому агародзіку Галерэі "Ў". Каментары Дэвіда Браўна, спецыяліста па пермакультуры з Аўстраліі. Дыскусія "Ці патрэбны гораду агарод".

13.30-14.00 — Сляпая дэгустацыя (арганічны прадукт vs прадукты з крамы).

13.45-15.00 — "Як лес прыйшоў у галерэю" — дзіцячая экскурсія і майстар-клас па лэнд-арту. Што мы бачым навокал? Паглыбленне ў дзіўны мір прыроднай прыгажосці з Соняй Садоўскай ("Дзіцячыя творчыя майстэрні") і Кацярынай Спосаб ("Дзіцячыя эка-майстэрні").

14.00-15.00 — Прэзентацыя "Правільныя пчолы — правільны мёд" Аляксея Сушчыца.

  1. "Калі знікнуць пчолы..." — кароткі агляд сучаснай сітуацыі ў пчалярстве;
  2. Калоднае ўтрыманне пчол як устойлівая альтэрнатыва вуллявому пчалярству;
  3. Новая мадэль адносін паміж пчаляром і спажыўцом, якая дазваляе любому жадаючаму (у тым ліку гараджаніну) мець сваіх пчол і атрымоўваць высокаякасны мёд.

15.00-16.00 — Лекцыя-прэзентацыя культурна-фермерскага праекта "Kultivator" (Швецыя).

16.00-17.30 — Прэзентацыя і паказ фільма "Вочы Возера" (Літва) з каментарамі ўдзельніка праекту Ёзаса Лайвіса.

Нядзеля, 30 жніўня:

12.00-12.30 — Экскурсія па выставе, прэзентацыя праекта "Памежны стан", Сафія Садоўская.

12.30-13.30 — Прэзентацыя "Памежны эфект ва ўстойлівым дызайне", Вольга Шчыглінская, эксперт па пермакультурным дызайне.

13.30-14.00 — Дэгустацыя фермерскіх кавуноў (Беларусь).

13.00-15.00 — Продаж фермерскіх прадуктаў (пажадана папярэдняя замова).

14.00-14.50 — Экскурсія па гарадскому агародзіку Галерэі "Ў", Надзея Куляшова. Дыскусія "Як вырошчваць прадукты ў горадзе, і дзеля чаго гэта патрэбна". Для дзяцей і дарослых.

15.00-16.00 — Прэзентацыя праекта "Памежнае мастацтва". Арт-тэрапія ў Свірскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце. Фільм ад  Bazinato, кераміка, фотаздымкі і гісторыі.

16.30-17.10 — Скайп-прэзентацыя праекта "L.E.S." (Калінінград).

17.10-18.00 — Паказ фільма "Вочы Возера" (Літва).

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео