BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Семінар "Культура як сродак сацыяльнай трансфармацыі": 3-га жніўня — апошні тэрмін прыёму заявак!

02.08.2015
Семінар "Культура як сродак сацыяльнай трансфармацыі": 3-га жніўня — апошні тэрмін прыёму заявак!
Міжнародны кансорцыум "ЕўраБеларусь" запрашае актывістаў і лідэраў беларускіх культурніцкіх арганізацый, ініцыятыў і праектаў прыняць удзел у адмысловым выяздным семінары-майстэрні.

Семінар-майстэрня "Культура як сродак сацыяльнай трансфармацыі: інавацыі і невыкарыстаныя магчымасці" — для тых, хто працуе з праблематыкай палітыкі ў сферы культуры, каму хочацца болей, чым толькі захоўваць беларускую культурную своеасаблівасць, хто імкнецца да грамадскіх перамен у сферы і сродкамі культуры, хто шукае магчымасці пашырыць рамкі свайго разумення і дзейнасці!

Мерапрыемства будзе праходзіць 14-16 жніўня 2015 года на адной з турбаз пад Мінскам.

Асноўныя аспекты, якія плануецца закрануць падчас семінара-майстэрні:

  • Запатрабаваныя і сензітыўныя зоны беларускага соцыума для працы з культурнымі тэматызмамі (культурная разнастайнасць, доступ да аўдыторыі, ахова і ревіталізація культурнай спадчыны i iнш.);
  • Роля і месца культуры ў агульных працэсах трансфармацыі грамадства і грамадзянскай супольнасці;
  • Выкарыстанне Канвенцыі ЮНЕСКА "Аб ахове і падтрымцы разнастайнасці форм культурнага самавыражэння" i iншых мiжнародных механiзмаў як сродка грамадскага кантролю і адвакатыўнага ўплыву на палітыку ў сферы культуры;
  • Актуальныя інавацыйныя сродкі дзейнасці культурніцкіх ініцыятыў, якія могуць быць запатрабаваныя і эфектыўныя ў беларускай сацыяльна-культурна-палітычнай прасторы;
  • Магчымасці распаўсюду інфармацыі і выхаду на шырокія мэтавыя групы;
  • Праектнае планаванне і праектны менеджмент для суб’ектаў сферы культуры.

У межах семінара-майстэрні будуць арганізаваныя майстар-класы, экспертныя сустрэчы і дыскусіі з выбітнымі прадстаўнікамі грамадскага сектара і культурніцкай сферы ў Беларусі.

У выніку, удзельнікі семінара-майстэрні:

  • Прадставяць свае ідэі і бачанне патрэбаў і магчымасцей рэформ і дзеянняў у сферы і сродкамі культуры на карысць беларускага грамадства;
  • Распрацуюць папярэднія ідэі праектаў і абмяркуюць іх з адпаведнымі экспертамі;
  • Больш глыбока азнаёмяцца і засвояць магчымасці Канвенцыі ЮНЕСКА і яе рэгулярнага маніторынгу;
  • Разбудуюць сваю сетку прафесійных кантактаў з арганізацыямі і экспертамі, што працуюць у разнастацных policy-зонах беларускай культурніцкай прасторы.

Колькасць месцаў абмежаваная. Арганізатары забяспечваюць асноўныя выдаткі па правядзенні мерапрыемства (пражыванне, харчаванне, праезд). Жадаючым прыняць удзелу ў семінары-майстэрні неабходна да 3 жніўня 2015 года даслаць запоўненую анкету-заяўку на адрас электроннай пошты: [email protected].

Інфармацыя пра семінар-майстэрню таксама будзе даступная на нашым сайце: EuroBelarus.Info.

Чакаем вашыя заяўкі!

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео