BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Публічная лекцыя і семінар Аляксандра фон Плато ў Мінску

17.06.2015 Беларускі архіў вуснай гісторыі
Публічная лекцыя і семінар Аляксандра фон Плато ў Мінску
Напрыканцы чэрвеня па запрашэнню Беларускага архіва вуснай гісторыі Мінск наведае выбітны нямецкі даследчык, адмыслоўца ў галіне вуснай гісторыі Аляксандр фон Плато.

Падчас свайго візіту гісторык прачытае публічную лекцыю, прысвечаную вуснай гісторыі і яе асноўным праблемам, а таксама для людзей, заангажаваных у вуснагістарычныя даследаванні, будзе праведзены практычны семінар па выкарыстанню метаду oral history у вывучэнні траўматычнай памяці.

Лекцыя мае адбыцца ўвечары 26 чэрвеня, а семінар пройдзе ўдзень 27 чэрвеня 2015 года ў Мінску.

Месца і час правядзення яшчэ ўзгадняюцца, таму просьба сачыць за абвесткамі на сайце Беларускага архіва вуснай гісторыі.

Уваход на публічную лекцыю будзе вольны.

Фармат семінара прадугледжвае абмежаваную колькасць удзельнікаў, таму просьба да ўсіх зацікаўленых ужо зараз накіроўваць заяўкі з пазначэннем кароткіх звестак пра сябе, матывацыі ўдзелу, узроўню ведаў у накірунку вуснай гісторыі, кантактнай інфармацыі на адрас электроннай пошты: [email protected].

Апошні тэрмін прыёму заявак: 24 чэрвеня 2015 года.

Пра лектара:

Аляксандр фон Плато (Alexander von Plato) — гісторык, заснавальнік і дырэктар Інстытута гісторыі і біяграфіі Універсітэта завочнага навучання г. Хагена, выдавец і сарэдактар часопіса аб біяграфічных даследаваннях і вуснай гісторыі "BIOS", сакратар і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Асацыяцыі вуснай гісторыі, аўтар шматлікіх публікацый, фільмаў і выстаў па нямецкай і міжнароднай гісторыі, запрошаны прафесар у Вене, Вініпегу, Варонежы.

Важным накірункам у даследаваннях Аляксандра фон Плато з'яўляецца тэма Другой сусветнай вайны. Гэтай тэматыцы прысвечана, выдадзеная гісторыкам у якасці рэдактара і сааўтара, кніга "Рабы Гітлера" (Hitler's slaves. NY: Berghahn Books, 2010), у якой на падставе асабовых жыццёвых гісторый пацярпелых адлюстроўваецца дзейнасць інстытута прымусовай працы ў акупаванай нацыстамі Еўропе.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео