BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Абвяшчаны набор на новую адукацыйную праграму "Еўрапейскі Саюз: палітыка, эканоміка, культура"

25.11.2014
Абвяшчаны набор на новую адукацыйную праграму "Еўрапейскі Саюз: палітыка, эканоміка, культура"
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя ў атрыманні новых ведаў пра Еўрапейскі Саюз. Прыярытэт надаецца студэнтам старэйшых курсаў і асобам з вышэйшай адукацыяй ва ўзросце да 30 гадоў.

Адукацыйны курс ладзіць "Беларускі калегіюм" у партнёрстве з Інстытутам "Палітычная сфера" (Беларусь), грамадскімі аб’яднаннямі "Ліберальны клуб" і "Еўрапейскі клуб" (Беларусь), Універсітэтам Вітаўта Вялікага (Літва) і Інстытутам ВКЛ (Літва).

Праграма прадугледжвае выкладанне асноў сучаснай еўрапейскай палітыкі, эканомікі і культуры. Заняткі праводзяць вядучыя беларускія спецыялісты ў гэтай галіне. Апроч лекцый і семінараў, праграма ўключае майстар-класы, практычныя заняткі і летнюю школу.

Заняткі будуць праходзіць з 14 студзеня па 31 траўня 2015 года (штосераду з 18.30 да 21.30).

Летняя школа праграмы пройдзе ў чэрвені 2015 года.

Праграма "Еўрапейскі Саюз: палітыка, эканоміка, культура" арыентаваная на засваенне сучасных ведаў і тэхнік інтэлектуальнай працы і не дублюе існуючыя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных навучальных устаноў.

Сертыфікат "Беларускага калегіюма" не замяняе дыплом аб вышэйшай адукацыі.

Навучаньне ў "Беларускім калегіюме" - бясплатнае.

Набор навучэнцаў ажыццяўляецца на конкурснай аснове і базуецца на выніках сумоўя.

Каб атрымаць запрашэнне на сумоўе, неабходна:

  1. Запоўніць анкету;
  2. Напісаць матывацыйны ліст і прымацаваць да анкеты.

У матывацыйным лісце вы мусіце апісаць уласны досвед вывучэння еўрапейскай праблематыкі, матывацыю паступлення на праграму, планы далейшай прафесійнай кар’еры, а таксама ролю навучання ў "Беларускім калегіюме" ў вашым далейшым жыцці. Памер матывацыйнага ліста: каля 0,5-1 старонкі.

Тэрмін падачы заявак: да 8 снежня 2014 года.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на адрас электроннай пошты: [email protected].

Асноўныя навучальныя курсы:

  • Уводзіны ў сучасную еўрапейскую палітыку (Андрэй Казакевіч, доктар палітычных навук, Інстытут "Палітычная сфера");
  • Уводзіны ў еўрапейскую інтэграцыю (Алесь Лагвінец, Вераніка Мазуркевіч, "Еўрапейскі клуб");
  • Усходняя палітыка Еўрапейскага Саюза. Дачыненні ЕС і Беларусі (Яўген Прэйгерман, "Ліберальны клуб");
  • Еўропа і яе "іншыя": культурнае памежжа і сутыкненне цывілізацый (Ігар Бабкоў, кандыдат філасофскіх навук, Інстытут філасофіі НАН Беларусі);
  • NATO (АПАД) і еўрапейская палітыка бяспекі (Вячаслаў Пазняк, кандыдат філасофскіх навук, ЕГУ);
  • Палітыка памяці ў аб’яднанай Еўропе (Аляксей Ластоўскі, кандыдат сацыялагічных навук, Інстытут "Палітычная сфера");
  • Гісторыя і тэорыя дэмакратыі ў сучаснай Еўропе (Уладзімір Роўда, кандыдат філасофскіх навук);
  • Палітыка ЕС у дачыненні да краін Блізкага Усхода і Кітая (Аляксандр Філіпаў, кандыдат палітычных навук, Беларускі ўніверсітэт культуры і мастацтваў);
  • Уводзіны ў эканоміку Еўрапейскага Саюза (Антон Болтачка, "Ліберальны клуб");
  • Публічная палітыка Еўрапейскага Саюза (Вадзім Смок, Інстытут "Палітычная сфера");
  • Еўрапейская медыя-прастора (Аляксей Крывалап, кандыдат культуралогіі, Інстытут "Палітычная сфера");
  • Еўрапейская і еўраатлантычная інтэграцыя (на прыкладзе краін Балтыі) (Андрэй Валодзькін, кандыдат гістарычных навук, Інстытут гісторыі НАН Беларусі).
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео