BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

"Жыццё пасля раку" - кнігу рэальных анкалагічных гісторый прэзентуюць у Мінску

17.10.2014
"Жыццё пасля раку" - кнігу рэальных анкалагічных гісторый прэзентуюць у Мінску
"Жыццё пасля раку" - гэта 22 гісторыі анкалагічных пацыентаў, якія ўсвядомілі, што смерць можа быць блізка, але іх жыццё ў такой сітуацыі набывае іншы сэнс.

У Беларусі людзі хаваюць, што яны маюць анкалагічныя хваробы і дыягназ рак успрымаецца многімі як прысуд. Мэтай гэтага праекта было змяніць гэты стэрэатып і расказаць пра людзей, якія перамаглі хваробу і лічаць, што гэтае выпрабаваньне змяніла і ўдасканаліла іх жыццё. Кніга выйшла ў серыі "Бібліятэка Свабоды".

Павал Маісееў, загадчык аддзелу арганізацыі супрацьракавай барацьбы Рэспубліканскага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі, адным з першых прачытаў гісторыі і напісаў пасляслоўе да кнігі, адзначыўшы яе пазітыўны эфект: 

"Яшчэ дзесяць, нават пяць гадоў таму такое проста нельга было ўявіць, каб людзі ў нашай краіне публічна, не хаваючыся, распа­вядалі пра сваю хваробу, пра "чуму 21 стагоддзя - рак. Людзі пачынаюць цікавіцца праблемай ракавых захворванняў, пазнаюць нешта новае для сябе, кажучы медыцынскай мовай, павышаюць сваю "анкалагічную пісьмен­насць". Тут абсалютна дарэчны прынцып: "Хто інфармаваны - той узброены!" 

Ідэя праекта "Жыццё пасля раку" належыць Ганне Соўсь, яна ж і ўкладальніца кнігі. Паводле яе слоў, у Беларусі 95% людзей хаваюць тое, што яны хварэюць на рак. Сярод герояў "Жыцця пасля раку" - музыка, банкір, клоўн, палітычны актывіст, тэатральны крытык, настаўніца ангельскай мовы, святар, пенсіянер... Гэта людзі розных ўзростаў, інтарэсаў, перакананняў, сацыяльных статусаў.

20 кастрычніка 2014 года адбудзецца ўрачыстая прэзентацыя кнігі з удзелам яе аўтараў і герояў, а таксама беларускіх музыкаў. Гэтая імпрэза распачне кампанію "Перакможам", мэта якой сабраць як можна больш пазітыўных прыкладаў перамогі над гэтай хваробай. На мерапрыемстве выступяць таксама беларускія гурты NAVI, RECHARAHIS. Месца правядзення: малая зала к/з "Мінск" (Мінск, вул. Кастрычніцкая, 5, ст.м. "Першамайская"). Пачатак у 19.00. Уваход вольны!

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео