BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Універсітэт і сучаснасць: адкрыццё ўніверсітэцкага года ў Лятучым!

30.08.2014
Універсітэт і сучаснасць: адкрыццё ўніверсітэцкага года ў Лятучым!
Лятучы ўніверсітэт запрашае на адкрыццё ўніверсітэцкага года і прэзентацыю праграмы навучальнага сезона 2014-2015 года.

Якімі межамі мы задаем і вызначаем сучаснасць? З дапамогай якіх сродкаў рэалізуем сябе ў ёй? На якой мове разумеем, тлумачым і вызнаем? Без адказу на гэтыя пытанні немагчыма распачаць працу Універсітэта.

9 верасня 2014 года Лятучы ўніверсітэт абвяшчае пра пачатак новага ўніверсітэцкага года і запрашае да ўдзелу ўсіх зацікаўленых справай Універсітэта і мыслення разам, каб зарыентавацца ў прасторы і часе, у актуальных пытаннях і магчымасцях адказаў на іх - у тым, ЯК, ДЗЕ, З КІМ і ЯКІМ ЧЫНАМ суаднесці сябе, час і грамадства.

У межах імпрэзы Лятучага вы будзеце мець магчымасць пачуць уяўленні, развагі і пытанні, з якімі распачынаюць працу ў новым годзе чальцы калегіума Лятучага, абмеркаваць планы і магчымасці рэалізацыі сябе і сваіх інтэлектуальных памкненняў, бліжэй пазнаёміцца з выкладчыкамі і саўдзельнікамі ў будучай працы.

Традыцыйна на сустрэчы можна будзе даведацца пра новую праграму на 2014-2015 год. Арганізатары прадугледжваюць і нефармальную частку - мажлівасць непасрэднага сумоўя за кавай-гарбатай у асяроддзі лектараў курсаў і публічных лекцый, вядучых школ і семінараў, арганізатараў універсітэцкіх пляцовак.

Імпрэза з нагоды пачатку ўніверсітэцкага года ў Лятучым "Універсітэт і сучаснасць" адбудзецца 9 верасня 2014 года ў Крэатыўнай прасторы "ЦЭХ" (Мінск, прасп. Незалежнасці, 58, к. 6, праход праз вул. П. Броўкі. Пачатак у 18.30. Уваход вольны!

Каардынатар: Юлія Галіноўская: (+375 29) 7422040, [email protected].

Як дабрацца:

UPD.: Відэазапіс імпрэзы:

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео