BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Дыскусія "Беларуская картаграфія як дысцыпліна і падмурак самавызначэння"

07.08.2014 Лятучы ўніверсітэт
Дыскусія "Беларуская картаграфія як дысцыпліна і падмурак самавызначэння"
13 жніўня 2014 года, у межах праграмы выставы "Візуальныя вобразы гістарычнай памяці, альбо ВКЛ на старажытных геаграфічных мапах", адбудзецца наступная публічная дыскусія.

Візуальныя вобразы заўсёды нясуць на сабе адбітак аб’ектыўнага і суб’ектыўнага. З аднаго боку, у іх адлюстроўваецца нейкая рэчаіснасць, якая існуе па-за чалавекам, а з іншага - гэтая рэчаіснасць заўсёды паказваецца, падаецца з пэўнага ракурсу, пункту гледжання таго, хто стварае гэтыя вобразы. І ў гэтым сэнсе шмат што залежыць ад самавызначэння іхняга творцы, ад яго светапогляду, ад уключанасці ў пэўную культурную традыцыю. Гэта датычыць нават самых, здавалася б, дакументальных спосабаў візуалізацыі рэальнасці - такіх, як фатаграфія і мапы.

Мапы можна назваць оптыкай пэўнай эпохі - спосабам знайсці і пазначыць сябе ў гісторыі, культуры, часе і прасторы. І калі, напрыклад, агульныя характарыстыкі могуць заставацца доўгі час нязменнымі - пазначэнне межаў, асаблівасцей ландшафту і г.д., то дэталі могуць адлюстроўваць розныя погляды і падыходы і адыгрываць немалую ролю для нашага ўспрыняцця. Як пазначаюцца на мапе назвы гарадоў - згодна з якой моўнай традыцыяй? Перакладаюцца ці транслітаруюцца геаграфічныя назвы і з якой мовы? Як пазначаюць Беларусь на мапах, якія ствараюцца за мяжой? Вынікі працы картографаў могуць нам падабацца альбо не. Але мы будзем вымушаныя прымаць сітуацыю такой, якая нам дадзеная, пакуль самі не пачнем удзельнічаць у гэтым працэсе - абмяркоўваць, прадумваць і ствараць свае мапы, згодна з тымі ўяўленямі пра краіну, свет, якія маем і якія хацелі б данесці іншым.

Якім чынам ствараюцца мапы ў сучаснай Беларусі? Згодна з якімі прынцыпамі і поглядамі? Хто аўтары гэтых візуалізацый? Ці існуе беларуская картаграфія як дысцыпліна? Наколькі запатрабаваныя вынікі працы беларускіх картографаў у іншых сферах: дызайне, адукацыі, навуцы? Якія гэта стварае эфекты?

Арганізатары выставы старажытных мапаў, якая напрацягу жніўня працуе ў Крэатыўнай прасторы "ЦЭХ" - Беларуская філасофская прастора, Лятучы ўніверсітэт, Выдавецтва "Эканомпрэс", Крэатыўная прастора "ЦЭХ" - запрашаюць 13 жніўня да гутаркі "Беларуская картаграфія як дысцыпліна і падмурак самавызначэння". Месца правядзення: Крэатыўная прастора "ЦЭХ" (Мінск, прасп. Незалежнасці, 58, к. 6, уваход з боку вул. П. Броўкі). Пачатак у 18.30. Уваход вольны!

У дыскусіі бяруць удзел вядомыя гісторыкі Алег Дзярновіч і Алесь Белы, выдавец і аўтар выставы Эдуард Куфцерын, рэжысёр Ян Карпаў. Вядучы дыскусіі- філосаф Павел Баркоўскі.

Увага! Арганізатары выставы рыхтуюць прыемны сюрпрыз для ўсіх, хто цікавіцца мапамі. Толькі адзін дзень, 13 жніўня, выстава будзе пашыраная новымі экспанатамі - рэдкімі арыгіналамі старажытных мапаў з прыватных калекцый. У вас будзе магчымасць не толькі ўбачыць гэтыя артэфакты, але таксама сустрэцца з іх уладальнікамі і пачуць гісторыі стварэння і гісторыі набыцця мапаў. Прадстаўленне арыгіналаў мапаў і сустрэча з іх уладальнікамі пачнецца перад дыскусіяй у 17.30. Уваход вольны!

Сачыце за актуальнай інфармацыяй на сайтах арганізатараў: www.fly-uni.org, www.prastora.org.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео