BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Мясніковіч у Польшчы: вынікі перамоў (Відэа)

14.02.2019 Юлія Лабанава, Belsat.eu
Мясніковіч у Польшчы: вынікі перамоў (Відэа)
Учора быў заключны дзень для беларускай парламенцкай дэлегацыі ў Варшаве. Адбыліся самыя важныя сустрэчы — з польскім прэзідэнтам і прэм’ерам. А таксама — візіт у Сейм, дзе бакі падпісалі пагадненне.

Гэтак Беларусь і Польшча дамовіліся аб узаемным сацыяльным забеспячэнні для грамадзян. Гэта дазволіць беларусам, што працавалі ў Польшчы, і палякам, што працавалі ў Беларусі, атрымліваць пенсіі, сацыяльную дапамогу, а таксама страхаванне пры няшчасных выпадках на прадпрыемствах.

Міхаіл Мясніковіч, старшыня Савета Рэспублікі Беларусі:

"Усе нашыя сустрэчы былі вельмі канструктыўныя, і яны былі накіраваныя на перспектыву, на ўвагу да простых людзей, моладзі".

Што праўда, падпісанне пагаднення — вынік папярэдняй шматгадовай працы. За зачыненымі дзвярыма гаворка магла пайсці і пра набалелыя праблемы. Паміж Польшчай і Беларуссю дагэтуль застаецца актуальная праблема адукацыі па-польску і статусу польскай меншасці ў Беларусі.

Станіслаў Карчэўскі, старшыня Сената Польшчы:

"Я перакананы, што нашыя сустрэчы, нашыя размовы, нашыя дачыненні набліжаюць нас да развязання ўсіх спрэчных спраў. Мы абмеркавалі ўсе справы, што датычаць святаў, а таксама будучыні Саюза палякаў Беларусі".

Вялося і пра эканамічную супрацу ды развіццё супольнага бізнесу. Праўда, і тут без канкрэтыкі.

Уладзімір Мацкевіч, беларускі філосаф і метадолаг:

"Гэта парламенцкі візіт. Па-першае, палякі лічаць нелегітымным гэты парламент, таму нічога, апроч палітычных пытанняў не будзе на мэце гэтага візіту".

Па-другое, паводле Уладзіміра Мацкевіча, сучасная стратэгічная палітыка Польшчы засяроджаная перадусім на ўласным рынку ды гандлюе з выгадай для сябе.

Апроч палітычнай і эканамічнай супрацы, польскі і беларускі бакі абмеркавалі і пытанне культурнай супрацы. На знак чаго Міхаіл Мясніковіч падараваў Польшчы факсімільнае выданне кніг Францыска Скарыны. Польскі сенатар прыняў запрашэнне на святкаванне 1000-годдзя Берасця. У кантэксце культурным прагучалі і публічныя згадкі пра агульную гісторыю ды Люблінскую ўнію. Раней казалі перадусім пра братэрства з расійскім народам.

Павел Усаў, палітолаг:

"Калі палітыкі пачынаюць размаўляць пра гісторыю, гэта азначае, што ніякіх больш сур’ёзных тэм яны абмяркоўваць не могуць. Або гэтыя сурʼёзныя тэмы не становяцца ключавым пытаннем».

Ужо заўтра Міхаіл Мясніковіч паедзе ў Беласток. Адтуль у яго запланаваны візіт, якога няма ў праграме ды куды не паедзе польская дэлегацыя, — у вёску Заляшаны, дзе ў 1946 годзе атрады Рамуальда Райса на мянушку Буры забілі семдзесят дзевяць вяскоўцаў, збольшага беларускага паходжання. Польскі інстытут нацыянальнае памяці прызнаў, што гэтае злачынства мела прыкметы генацыду.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео