BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Шэнгенскія візы для беларусаў могуць не патаннець, а падаражэць

28.04.2018 Уладзімір Глод, Радыё "Свабода"
Шэнгенскія візы для беларусаў могуць не патаннець, а падаражэць
27 красавіка завяршыўся візіт у Мінск дэлегацыі Еўрапейскага Саюза. Чыноўнікі з Бруселя ўдзельнічалі ў пятым пасяджэнні Каардынацыйнай групы ЕС-Беларусь.

Беларускую дэлегацыю на перамовах ачольваў намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка. Кіраўніка дэлегацыі Еўрасаюза, упраўляючага дырэктара па пытаннях Еўропы і Цэнтральнай Азіі ў Еўрапейскай службе знешніх дзеянняў Томаса Маер-Гартынга сустрэў міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

У МЗС "Свабодзе" сказалі, што ўдзельнікі сустрэчы абмеркавалі "бягучы стан двухбаковых дачыненняў, удзел Беларусі ў ініцыятыве "Усходняе партнёрства", рэалізацыю ў Беларусі праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі Еўрапейскага Саюза. Макей і Маер-Гартынг таксама звярнулі ўвагу на сітуацыю ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне і перспектывы ўзаемадзеяння ў пытаннях правоў чалавека».

У сустрэчах з еўрапейскімі чыноўнікамі ўдзельнічалі таксама прадстаўнікі беларускіх няўрадавых арганізацый і экспертнай супольнасці.

Эксперт: Не адчуваю аптымізму

"Гэты раўнд перамоў адрозніваўся ад папярэдніх тым, што грамадзянская супольнасць атрымала большыя магчымасці ўдзелу ў перамоўным працэсе", — сказаў генеральны дырэктар Міжнароднага кансорцыума "ЕўраБеларусь" Улад Вялічка.

Няўрадавыя эксперты абмяркоўвалі ўсе пытанні супрацоўніцтва ў рамках праграмы ЕС "Усходняе партнёрства".

Паводле экспертаў, падчас перамоў высветліліся тры тэмы, якія выглядаюць цяпер як найбольш актуальныя. Гэта Балонскі працэс, альтэрнатыўная энергетыка для Беларусі і развіццё прадпрымальніцтва.

Дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў сказаў "Свабодзе", што пытанне аб паслабленні візавага рэжыму для беларусаў па-ранейшаму мае падвешаны статус.

"Яно стаіць у парадку дня, абмяркоўваецца, але ніхто ня ведае, калі яно будзе канчаткова вырашана. І гэта трывожна, бо Брусель рыхтуе змены ў сваё заканадаўства, якія прадугледжваюць падвышэнне коштаў віз для грамадзян тых краін, якія не падпісалі дамову аб паслабленні візавага рэжыму і рэадмісіі. А Беларусь пакуль знаходзіцца ў гэтай групе".

З гісторыі працэсу

Першае пасяджэнне Каардынацыйнай групы адбылося ў Бруселі 6-7 красавіка 2016 года. Група збіраецца два разы на год, каб разгледзець увесь спектр адносін паміж ЕС і Беларуссю і ўзгадніць далейшыя крокі.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео