BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Еўрасаюз не верыць у Лукашэнку (Відэа)

13.04.2018 Віталь Бабін, Belsat.eu
Еўрасаюз не верыць у Лукашэнку (Відэа)
Еўрасаюз не чакае ад афіцыйнага Мінска крокаў па паляпшэнні выбарчага заканадаўства, а час, адведзены на змены ў Канстытуцыю, Лукашэнка наўрад ці выкарыстае для гэткіх захадаў.

Так лічыць кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па сувязям з Беларуссю Богдан Здраеўскі. Аднак у ЕС пазітыўна ацэньваюць перспектывы супрацы з Беларуссю.

"Грэкзіт", "Брэкзіт", крызіс з мігрантамі, пагроза тэрарызму, анексія Крыма і вайна на Данбасе. Пяць гадоў Еўропе было не да Беларусі, бо існавалі свае, уласныя праблемы, падзяліўся меркаваннем з агенцтвам БелаПАН кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента ў сувязях з Беларуссю Богдан Здраеўскі. І хоць сёння ў Бруселі ніхто ад Мінска цудаў не чакае, дэпутаты перакананыя, што прагрэс можа ісці хутчэй.

"Няма пазіцыі ЕС адносна Беларусі. Няма кансенсусу. А калі няма кансенсусу паміж 28 сябрамі Еўрасаюза, то яны нічога і не робяць фактычна", — каментуе "Белсату" палітолаг Андрэй Ягораў.

І хоць летась афіцыйны Мінск пайшоў на бязвізавы рэжым з грамадзянамі ЕС ды іншых краін, беларусы пакуль не дачакаліся нават змяншэння кошту на шэнгенскія візы. Паводле Здраеўскага, у тармажэнні гэткіх працэсаў вінаватыя ўлады Беларусі, бо свае абавязкі перад дамовамі з ЕС яны выканалі толькі на 30%.

"Ёсць прагрэс рытарычны, але ніякіх змен няма. Гэта асноўная характарыстыка сітуацыі, і, напэўна, далей гэтых сістэмных змен не будзе. А гэта значыць, што аніякага сістэмнага сутнаснага прагрэсу ў дачыненнях Беларусі з боку ЕС не будзе", — лічыць Ягораў.

"Беларусь застанецца сам-насам з Расіяй"

Агулам жа, паводле дэпутата Богдана Здраеўскага, у Еўрапарламенце існуюць два падыходы да Беларусі. Адныя мяркуюць, што галоўнае, каб Лукашэнка не ствараў ніякіх праблем Еўропе. Іншыя — што кіраўнік Беларусі мог бы перайсці да больш шырокага дыялогу з ЕС: дазволіць спрошчаную рэгістрацыю палітычных партый і рухаў, правесці частковую прыватызацыю, амаладзіць урад. Апошняму, падкрэслівае еўрадэпутат, перашкаджае не толькі нежаданне Лукашэнкі нешта змяняць, але і правакацыі з боку Расіі.

"Гэта нейкія спробы паказаць, што Беларусь пад ціскам з боку Еўрапарламента, што Еўрапарламент нібыта ставіць нейкія жорсткія ўмовы для працягу дыялогу. Гэта робіцца, каб разарваць навязаныя кантакты. Але вынікам разрыву можа стаць тое, што Беларусь застанецца сам-насам з Расіяй", — кажа Здраеўскі.

Разарваць жа дачыненні з усходняю суседкаю не ўдасца не толькі таму, што Беларусь залежыць ад Масквы ў эканамічным плане.

"Мы нікуды не сыдзем ад суседства з Расіяй, таму мы не можам з ёю сварыцца. Бо калі мы з ёю пасварымся, нас чакае лёс Данбаса", — мяркуе метадолаг Уладзімір Мацкевіч.

Пра наладжаную супрацу з Захадам днямі ў інтэрв’ю тэлеканалу "Еўраньюз" хваліўся і міністр замежных спраў Уладзімір Макей, распавядаючы пра распрацаваны Нацыянальны план дзеянняў у галіне правоў чалавека. Што праўда, на практыцы сітуацыя выглядае па-іншаму: улады Беларусі выкарыстоўваюць гадамі выпрацаваную схему арыштаў, збіцця і пераследу, у тым ліку журналістаў нашага тэлеканала. Аднак усе гэтыя цяжкасці, як адзначае Здраеўскі ў тым жа інтэрвʼю БелаПАНу, толькі загартоўваюць "Белсат" і робяць яго мацнейшым.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео