BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Міністэрства абароны хоча замаўчаць тэму Вейшнорыі (Відэа)

13.09.2017 Аркадзь Несцярэнка, Belsat.eu
Міністэрства абароны хоча замаўчаць тэму Вейшнорыі (Відэа)
Гэтым разам брыфінг Міністэрства абароны абышоўся без гучных тэмаў, Вейшнорыю вайскоўцы не ўзгадвалі ўвогуле.

Намеснік міністра абароны, генерал маёр Алег Воінаў паведаміў, што да 30 верасня войскі Расіі пакінуць тэрыторыю Беларусі, а самыя манёўры маюць абарончы характар. Пры гэтым папраўка робіцца на сепаратысцкі характар умоўнага праціўніка.

Паводле сцэнару, "Захад-2017" мае абараняць межы "Саюзнай дзяржавы", пры гэтым Расійская Федэрацыя будзе аказваць вайсковую і палітычную дапамогу Беларусі. Праз падабенства сцэнару манёўраў і вайсковай агрэсіі Расіі на Данбасе і ў Крыме "Захад-2017" яшчэ да пачатку манёўраў нанёс шкоду афіцыйнаму Мінску, бо ўцягнуў у інфармацыйную вайну паміж Расіяй і Захадам.

"Вучэнні вайсковыя, якія праводзяцца раз на 2 гады, сталіся ў гэтым годзе падзеяй для інфармацыйнай вайны, вялізарнага інфармацыйнага шуму, і ўсё гэта працуе не на карысць Беларусі", — упэўнены філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч.

Чытайце таксама: Андрэй Ягораў: Ажыятаж вакол "Захаду-2017" — інфармацыйная істэрыя

Ужо з заўтра Міністэрства абароны абяцае перайсці з рэжыма маналога з журналістамі да дыялога, то бок абяцаюць штодня да канца вучэнняў адказваць на пытанні медыя.

Маштабы вучэнняў

У "Захадзе-2017" задзейнічаюць 7200 беларускіх і 3000 расійскіх вайскоўцаў. Сумарна баявая тэхніка не перавысіць 600 адзінак. А вось геаграфічна — гэта будуць сапраўды самыя вялікія манеўры: 8 палігонаў на тэрыторыі Брэсцкай, Мінскай і Віцебскай абласцей.

Беларускі бок у інфармацыйным плане адназначна прайграў, кажа Аляксандр Алесін, ацэньваючы рыхтаванне да манёўраў.

"Трэба было загадзя падрыхтаваць план інфармацыйнага забеспячэння, улічваючы, што крытычныя публікацыі ў заходняй прэсе былі раней. Загадзя развеяць асцярогі заходніх і беларускіх назіральнікаў. Зараз гэта выглядае як апраўданне", — мяркуе вайсковы аглядальнік.

Назіраць за вучэннямі "Захад-2017" будуць амаль 300 журналістаў, а таксама адмысловыя назіральнікі з пяці краін НАТО і Украіны. Паводле Міністэрства абароны, вучэнні адмыслова будуць праходзіць на палігонах, аддаленых ад межаў суседніх краін. Манёўры пачнуцца заўтра і працягнуцца да 20 верасня.

Belsat.eu

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео