BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Уладзімір Мацкевіч: Настаўнікі перагружаны марнай працай

17.08.2017 Ваcіль Садоўскі, "Польскае радыё"
Уладзімір Мацкевіч: Настаўнікі перагружаны марнай працай
Паводле экспертаў, пачынаць змены ў беларускай школе трэба з сістэмы кіравання адукацыяй.

Істотныя змены чакаюць сістэму школьнай адукацыі Беларусі. Падручнікі па ўсіх прадметах будуць перапісаны. Акрамя таго, у краіне абмяркуюць вяртанне 5-бальнай сістэмы. Наколькі патрэбны гэтыя крокі?

Пра тое, што беларуская сістэма адукацыі з часам можа адмовіцца ад 10-бальнай сістэмы, якая дзейнічае ўжо 15 гадоў, у аўторак па выніках спаткання з Аляксандрам Лукашэнкам заявіў намеснік прэм’ер-міністра Васіль Жарко. Ён адзначыў, што існуючы механізм выклікае нямала пытанняў. У прыватнасці, чыноўнік звяртае ўвагу на пэўны суб’ектывізм настаўнікаў, якія часам не могуць правесці мяжу паміж шасцёркай, сямёркай ды васьмёркай. Усё гэта адпаведнікі колішняй чацвёркі.

Перад тым як прымаць канчатковае рашэнне наконт вяртання да 5-бальнай сістэмы, улады збіраюцца абмеркаваць пытанне з грамадзянамі. У тым, што менавіта 10-бальная сістэма больш адпавядае патрэбам адукацыі, упэўнены рэпетытар Яўлен Лівянт:

"Пры паступленні ў ВНУ ў 1990-я гады афіцыйна з’явіліся не толькі "3" і "4", але і "3,5", не толькі "4" і "5", але і "4,5". Калі чалавек паступаў у ВНУ, ён казаў, што яму не хапіла паловы бала. Гэта значыць, што ўжо тады веды ацэньваліся з дакладнасцю ў 0,5 бала. Таму 10-бальная сістэма больш зручная. Яна дазваляе лепей ацаніць рэзультаты працы, веды вучняў. Змяняць 10-бальную сістэму на 5-бальную, мне здаецца, неразумна. Думаю, ёсць важнейшыя праблемы, якія трэба тэрмінова вырашаць".

Сярод вартых увагі пытанняў суразмоўца "Польскага радыё" называе, у тым ліку, падручнікі. Кіраўнік дзяржавы патрабуе адкарэктаваць навучальныя праграмы. Гэта тычыцца не толькі гуманітарных прадметаў, але таксама фізікі ды матэматыкі. Паводле Аляксандра Лукашэнкі, матэрыялы павінны быць больш простымі. Цалкам змяніць усе падручнікі трэба да канца 2019 года. Яўген Лівянт таксама лічыць, што якасць школьных выданняў нізкая. Аднак каб змяніць праграму, патрэбны больш грунтоўны падыход:

"Не хапае якасці. Мне здаецца, самая вялікая праблема падручнікаў — гэта тое, што іх робяць вельмі хутка: за год ці за 3 месяцы. Каб зрабіць добры падручнік, над ім трэба працаваць некалькі гадоў. Ён мусіць прайсці этапы апрабацыі, рэцэнзавання. Яго трэба абмяркоўваць, выпраўляць памылкі, якія выявіліся ў выніку апрабацыі на эксперыментальных класах — так, як гэта было ў свой час у Савецкім Саюзе. Там працэс падрыхтоўкі падручнікаў займаў ад 5 да 7 гадоў. Якасць сучасных падручнікаў нізкая, бо яны робяцца з вялікай хуткасцю. Там шмат памылак. Таму іх часта змяняюць. Прычым, змяняюць ізноў вельмі хутка".

У сваю чаргу, філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч, звяртае ўвагу: веды, якія дае беларуская школа, усё яшчэ абапіраюцца на карціну свету, што існавала ў савецкія часы. Такая сістэма, безумоўна, патрабуе цалкавітага перагляду. Яшчэ адно важнае пытанне, на якім, паводле спецыяліста, павінна сканцэнтравацца дзяржава, звязана са структурай сістэмы адукацыі. Працягвае Уладзімір Мацкевіч:

"Што тычыцца кіравання, то яно раздутае. Зашмат кантралюючых ды кіруючых структур, якія па колькасці працоўных перабольшваюць нават увесь склад настаўнікаў. Больш за тое, настаўнікі займаюцца не падвышэннем сваёй кваліфікацыі, а перапісваннем ды перакладваннем паперак, якія кантралююцца ўсімі гэтымі органамі. Таму да непасрэднай працы настаўніка з вучнямі ў класе проста рукі не даходзяць. Настаўнік настолькі перагружаны марнай працай, што нават не мае часу знаёміцца з сучаснай літаратурай, з навінкамі ў сваёй галіне, а таксама падвышаць свой культурны ўзровень, без чаго ён не будзе цікавым для сваіх вучняў".

На нарадзе, прысвечанай патрэбам беларускай адукацыі, уздымалася пытанне аб даходах працаўнікоў бюджэтнай сферы. Настаўнікам, а таксама медыкам да канца гэтага года ўлады абяцаюць падняць сярэдні заробак да 800 рублёў. Больш за тое, калі верыць чыноўнікам, у 2018 годзе рост працягнецца.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео