BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Андрэй Ягораў: Машына донарскай дапамогі ў значнай ступені працуе аўтаматычна і без выразных мэтаў

31.05.2017 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
Андрэй Ягораў: Машына донарскай дапамогі ў значнай ступені працуе аўтаматычна і без выразных мэтаў
Чаму за апошнія 10 год сітуацыя з прасоўваннем дэмакратыі амаль не змянілася і ці чакаць ад ЕС і ЗША дапамогі для беларускіх НДА?

Беларусі штогод выдзяляецца каля 120 – 130 млн долараў замежнай дапамогі. Асноўныя донары для нашай краіны – Германія, Польшча, Швецыя, а таксама розныя інстытуты ЕС і ЗША. Долі іх удзелу ў фінансаванні прыкладна аднолькавыя, але мэты розныя. Так, калі Швецыя выступае прамоўтарам дэмакратыі, арыентаваным на шматбаковы дыялог розных суб’ектаў і адкрытасць, то Германія, хутчэй, з’яўляецца актарам аўтарытарнай мадэрнізацыі. Такім чынам розныя краіны, фактычна, гасяць высілкі па прамоўцыі дэмакратыі ў рэгіёне.

Аднак апошнім часам замежная дапамога для беларускіх недзяржаўных арганізацый значна скарацілася.

– Пэўная яма, якая спарадзіла досыць сур’ёзныя праблемы з фінансаваннем для беларускіх незалежных грамадскіх аб’яднанняў, была звязаная з тым, што летась і пазалетась, у сувязі з міграцыйным крызісам у Еўрасаюзе і ростам сацыяльных праблем, частка дапамогі для краін Усходняга партнёрства была згорнутая і пераарыентаваная на мэты сацыяльнага развіцця і вырашэнне пытанняў міграцыі ў самім ЕС. Гэта першы трэнд. Другі трэнд заключаўся ў тым, што паляпшэнне дыялогу з беларускай дзяржавай прывяло да таго, што частка сродкаў была перанесеная на сацыяльна-эканамічнае супрацоўніцтва, дзе дзяржаўныя органы з’яўляюцца дамінуючымі, – патлумачыў Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў.

Але, па словах эксперта, цяпер сітуацыя змяняецца. Хутчэй за ўсё, краіны Еўрапейскага саюза будуць вяртаць ранейшыя аб’ёмы дапамогі. Але з адной акалічнасцю.

– Еўрасаюз вырашыў не ісці шляхам дробных грантаў для арганізацый, а рабіць вялікія конкурсы, якія, фактычна, могуць выйграць толькі некалькі з іх. Можна атрымаць 1,5 – 2 млн на рэалізацыю трохгадовай праграмы, гэта ўзбуйняе сам грант, але змяншае колькасць арганізацый, якія могуць скарыстацца такой магчымасцю.

Андрэй Ягораў кажа, што такія захады Еўрасаюза прадугледжаны для ўсіх краін Усходняга партнёрства, буйныя схемы падтрымкі ўжо ўведзены ў Арменіі, а ў Беларусі абвешчаны конкурс адносна гэтага. Але такое рашэнне крыху супярэчлівае.

– З аднаго боку, узбуйненне памеру дапамогі – гэта добра і значыць, што можна будаваць доўгатэрміновыя стратэгічныя планы. Але гэта не вельмі ўплывае на палітычную логіку супрацоўніцтва. Гэта, хутчэй, тэхнічнае рашэнне і невядома, як яно спрацуе. Разрыў палітычнай і тэхнічнай логікі дапамогі накладае вельмі высокую ступень адказнасці на імплементара. Калі гэта добры імплементар, то можа атрымацца добрая праграма, і калі ён будзе імкнуцца а камунікацыі з іншымі актарамі, то тут могуць быць улічаны інтарэсы грамадзянскай супольнасці.

Апроч еўрапейскай падтрымкі, нядаўна гучала тэма аб спыненні дапамогі Беларусі Злучанымі Штатамі. Па словах Андрэя Ягорава, пакуль не зразумела, што з гэтага атрымаецца.

– З аднаго боку, падтрымка змяншаецца і для Беларусі сродкі не зарэзерваваныя. З іншага боку, уводзіцца новая буйная праграма на 100 млн долараў для нашага рэгіёна, накіраваная на супрацьдзеянне расійскай інфармацыйнай пагрозе. Дэ-факта гэта азначае не толькі падтрымку інфармацыйных рэсурсаў, але і падтрымку дэмакраычных актараў і грамадзянскай супольнасці як такой. Таму, магчыма, перакладанне сродкаў з адной кішэні ў іншую нічога не зменіць, ці нават зменіць да лепшага.

Варта адзначыць, што скарачэнне падтрымкі грамадзянскай супольнасці закранула не толькі Беларусь, летась яго адчулі ў шмат якіх краінах. Доля гэтай дапамогі моцна карэлюе са ступенню свабоды і развіццём дэмакратыі. Чым больш краіна дэмакратызаваная, тым больш дапамогі ёй выдзяляецца.

Увогуле цягам апошніх 10 гадоў сітуацыя з дэмакратычным парадкам у рэгіёне Усходняга партнёрства застаецца больш-менш стабільнай: Грузія, Малдова і Украіна знаходзяцца прыкладна на адным узроўні, унізе “аселі” Азербайджан і Беларусь, а прамежкавы ўзровень займае Арменія.

Разам з тым поруч з некаторымі станоўчымі вынікамі прасоўвання дэмакратыі ў рэгіёне ёсць і пэўныя праблемы. Калі 10 гадоў таму складана было ўявіць нейкія альтэратыўныя падыходы і ўсе імкнуліся хаця б дэкларатыўна быць дэмакратычнымі, то цяпер усё больш нарастае крытыка дэмакратыі і з’яўляюцца ўяўныя падыходы да магчымасці іншага палітычнага парадку.

– Акрамя гэтага наяўнасць шматлікіх актараў дэмакратызацыі з безліччу падыходаў працуе, хутчэй, на замацаванне статус кво і нязменнасць сітуацыі, чым на нейкія пераўтварэнні. Машына донарскай дапамогі, што існуе, – гэта дастакова механізаваная сістэма, якая ў значнай ступені працуе проста аўтаматычна і не мае нейкіх выразных мэтаў. У тойжа час ёсць дамінаванне інстытуцыйнага падыходу, сутнасная недаацэнка рэгіянальнага вымярэння ў прасоўванні дэмакратыі і недаацэнка ролі недзяржаўных актараў, якія ў значнай ступені маргіналізаваныя. У мяне дастаткова скептычнае ўяўленне адносна таго, як гэта вырашыцца ў бліжэйшы час.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео