BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Богдан Цывіньскі: Трэба памятаць, што Беларусь – гэта не толькі ўлада, але і супольнасць

29.05.2017 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
Богдан Цывіньскі: Трэба памятаць, што Беларусь – гэта не толькі ўлада, але і супольнасць
Радыё Рацыя
Менавіта супольнась з’яўляецца асновай для пабудовы дэмакратыі.

Адзін з заснавальнікаў Руха "Салідарнасць" і ініцыятараў стварэння польскага "Лятучага ўніверсітэта", асабісты сябра Яна Паўла ІІ, адзін з найвыбітнейшых каталіцкіх інтэлектуалаў Польшчы выступіў у Мінску на канферэнцыі “Эвалюцыя ці дэвальвацыя: праблема дэмакратычнага парадку ва Усходняй Еўропе”, арганізаванай інстытутам палітычных даследванняў “Палітычная сфера”.

Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” занатавала тэзісы, якія агучыў Богдан Цывіньскі.

Дэмакратыя – не падарунак

Звяртаючыся да назвы нашай канферэнцыі, ці не гаворым мы пра крызіс дэмакратыі? У такім разе трэба вяртацца ла рэчаў падставовых і фармальных – што ёсць дэмакратыя? Дэмакратыя ў супольнасці не ёсць падарункам дабрадзея. Яна ёсць вынікам ціску грамадскасці, якому ўлада мусіць даваць рады. Часам улада становіцца аўтакратычнай, а часам мусіць пагадзіцца з тым, што супольнасць - дзеючы фактар, і тады адбываецца пэўны прагрэс. Таму высілкі грамадскасці – канчатковая ўмова. Але гэтага не можа быць дастаткова там, дзе няма моцнай супольнасці, няма веры ў дэмакратыю. Нават калі ёсць найлепшая канстытуцыя, а ўлада цалкам законная. Але ў любым разе супольнасць застаецца асновай.

Што добрага можна параіць сучаснай Беларусі? Перадусім трэба памятаць, што Беларусь – гэта не толькі ўлада, але і супольнасць. У нас у Польшчы сустракаецца сцвярджэнне аднаго мудрага госця, які сказаў, што палякам быць складана, а беларусам – яшчэ цяжэй, чым нам. Пра беларусаў можна сказаць, што гэта народ, якому складана, ён церпіць здзекі, але ён існуе, і існуе еўрапейскім шляхам. І тут трэба падумаць пра вашы супольнасці, якія паўсталі за апошнія дзесяцігоддзі. Узгадваючы часы камунізму (а ўсё ж пачаткі гэтых супольнасцяў яшчэ там), яны ўжо прайшлі колькі год развіцця пасля дэсаветызацыі. Відавочна, яны па-свойму развіваліся ў Польшчы, Літве, Беларусі. Усе мы гэта неяк усведамляем. У пэўнай ступені ў кожнай краіне адбыліся аналагічныя змены у карціне грамадскасці. Грамадскасць даведалася, што афіцыйная ўлада не ёсць уладай, якую яно выбрала. Праз гэта паўстала вельмі моцная мяжа паміж “імі” і “намі” – уладай і грамадствам. Усё належыць уладзе. І гэта справакавала перакананне ў грамадстве, што ўладзе давяраць немагчыма. Усё тое, што ўлада кажа, у вельмі вялкай ступені не праўдзівае. Улада падманвае альбо кажа паўпраўду.

Перакананне, што ўладзе нічога не належыць – гэта першы элемент. Другі – пакорнасць перад уладай, бо яна можа зрабіць са мной усё, што хоча. З іншага боку, адчуваючы сябе вольным, чалавек час ад часу пачынае паводзіць сябе начай, не залежна ад таго, што кажа ўлада. І гэта стала асновай пачатку руху пратэстаў. Многія з таго пакалення (якое ўдзельнічала ў іх у Польшчы. – ЕўраБеларусь.) ужо памерлі, але памяць пра іх жыве да сёння.

Пачынаць трэба з маленькіх суполак

Адкуль узнікае тэрор? Ён можа быць накіраваны супраць улады, альбо можа несці нейкую палітычную пагрозу. Звычайны чалавек намагаецца дыстанцыянавацца ад гэтага ўсяго і ад палітыкі. Калі ўлада стварае тэрарыстычны фактар, гэта служыць паслабленню сувязяў паміж людзьмі  нават у прыватным жыцці. Усё гэта прыводзіць да канспірацыі ў цэлай краіне, калі чалавек як прыватная асоба лічыць, што ўсё афіцыйнае – гэта “не яго”. Такое меркаванне распаўсюджваецца на ўсю краіну і робіць яе разрозненай. Кожнай уладзе гэта на руку.

Больш за 20 год таму наступіў крах папярэдняй улады, і ў цэлым шэрагу новых дзяржаў з’явіўся вялікі шанец на абуджэнне свядомасці, актыўнасці і дзейнасці. Шанец будаўніцтва новай супольнасці, якая дакладна будзе дэмакратычнай. Але аказалася, што ёсць новыя складанасці. Па-першае, людзі, якія прыходзяць да ўлады, вельмі лёгка пагаджаюцца з тымі ўмовамі, якія прыводзяць да агульнадзяржаўнага эгаізму, і тыя, хто 20 год таму былі вельмі добрымі, становяцца вельмі ненадзейнымі. Да таго ж у іх руках улада, і такім чынам з’яўляецца абсалютна новы праціўнік. За 10 – 15 год у сучаснай Польшчы сфармаваўся абсалютна новы таталітарны напрамак. “Таталітарны” "вольны" чалавек – не свабодны, але ён эфектыўны альбо дзейны, і гэтая дзейнасць палягае ў тым, што ў такім грамадстве ўсё можна купіць і прадаць. З гэтага вырастае шлях карупцыі. І тады ў супольнасці ўтвараюцца дзве плыні. Адна застаецца ўбаку, а другая думае, што можна зрабіць з грамадствам. Ці могуць маладыя палітыкі вырашыць гэтыя пытанні, альбо гэта зноўку шлях улады? Такі шлях ужо адпачатку не будзе дэмакратычным, да таго ж людзі памятаюць, што ўладзе давяраць нельга.

Я думаю, пачынаць трэба з маленькіх суполак, якія застаюцца сапраўднымі і аўтэнтычнымі. Гэта будзе не тыпова палітычны шлях, але ён будзе найлепшым, бо ўладзе складана паразумецца са звычайнымі дробязямі жыцця грамадства. Не кожны ведае карані сваёй сям’і, але сям’я ёсць у кожнага. У вёсках гэтыя сувязі мацнейшыя, чым у гарадах, у вёсках сусед ведае суседа, а ў гарадах людзі групуюцца паводле роду заняткаў, таму мусяць паўставаць працоўныя суполкі. Так у колах працоўных паўставала “Салідарнасць”. На вёсках справа ішла іншым чынам, там людзі гуртаваліся вакол сваёй мясцовай праблемы. Аб’яднанні паводле роду заняткаў маюць большую моц, чым палітычныя, бо яны менш падвяргаюцца хлусні. Кааператывізм каштоўны тым, што ён стварае грамадзянскую супольнасць, але адначасова абараняе ад той небяспекі, да якой прыводзіць капіталізм. Я думаю, што на Беларусі гэта таксама відавочна і для ўсяго грамадства гэта адзін з “камуністычных” плюсоў, бо яно вельмі чулае да несправядлівасці. Такая чуласць і можа стаць пачаткам для будаўніцтва чагосьці новага, пазбягаючы палітычнай хлусні і палітыкаў, якія яе распаўсюджваюць. Вельмі складана ў такі момант лічыць, што нейкія аб’яднаныя сілы створаць супольнасць будучыні. Маё ўласнае перакананне, што разлічваць можна на тых “вар’ятаў”, якія вырашаюць праблемы супольна са свамі калегамі і праз перамовы з уладамі прыходзяць да дэмакратычнага шляху.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео