BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Андрэй Ягораў: На Захад і на Усход "прадаюцца" розныя пужалкі адносна вучэнняў "Захад-2017" (Аўдыё)

29.04.2017 Віталь Цыганкоў, Радыё "Свабода"
Андрэй Ягораў: На Захад і на Усход "прадаюцца" розныя пужалкі адносна вучэнняў "Захад-2017" (Аўдыё)
Свой взгляд
Ці могуць стаць беларуска-расійскія вайсковыя вучэнні "Захад-2017" дэстабілізуючым фактарам у беларуска-заходніх адносінах? Як можна параўнаць маштабы гэтых вучэнняў з папярэднімі?

Пра гэта ў "Экспертызе Свабоды" разважаюць палітолаг Андрэй Ягораў і ваенны эксперт Аляксандр Алесін. Вядзе перадачу — Віталь Цыганкоў.

Віталь Цыганкоў: Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у інтэрв’ю тэлеканалу "Мір" выказаў сваё стаўленне да апошніх падзей, датычных беларускай бяспекі і адносін Мінска з НАТА. Краіны НАТА, найперш тыя, што маюць агульную мяжу з Беларуссю, ужо неаднойчы выказвалі сваю заклапочанасць маючымі адбыцца беларуска-расійскімі вучэннямі "Захад-2017". Каб супакоіць Захад, Макей заявіў: "З беларускага боку да нікога ніколі не зыходзіла пагроза і не будзе зыходзіць. Мы з’яўляемся дзяржавай, якая не стварае праблемы камусьці, а наадварот, уносіць свой унёсак у забеспячэнне стабільнасці і бяспекі ў рэгіёне".

Наколькі гэтыя вучэнні, якія, нагадаю, праходзяць кожныя два гады, з’яўляюцца дэстабілізуючым фактарам у беларуска-заходніх адносінах?

Андрэй Ягораў: Я думаю, што самі па сабе вучэнні нічым не адрозніваюцца ад папярэдніх. Але змяніўся геапалітычны кантэкст, які па-іншаму раскладае структуру ўспрыняцця вучэнняў. Праз агрэсіўную палітыку Масквы апошніх гадоў любыя вайсковыя дзеянні з удзелам Расіі ўспрымаюцца як пэўны трэнінг магчымых спроб расійскай экспансіі на іншыя тэрыторыі. Таму на вучэнні глядзяць як на магчымыя праявы агрэсіўных дзеянняў Масквы.

З іншага боку, на фоне нядаўняга газавага канфлікту паміж Беларуссю і Расіяй адбывалася нагнятанне істэрыі, што расійскія войскі ўвойдуць і застануцца ў Беларусі, і гэта будзе формай кантролю і нават акупацыі Беларусі. Гэта таксама ўскладніла ўспрыняцце гэтых вучэнняў, што запатрабавала адпаведнай камунікацыі з боку Міністэрства абароны і Міністэрства замежных спраў.

Віталь Цыганкоў: Расія можа выкарыстаць шырокамаштабныя ваенныя вучэнні "Захад-2017" для таго, каб пакінуць вайсковы кантынгент у Беларусі на пастаянна. Пра гэта заявіў 26 красавіка ў інтэрв’ю агенцтву Reuters міністр абароны Эстоніі Маргус Цахкна. Паводле яго слоў, Эстонія і іншыя краіны НАТА валодаюць такімі разведвальнымі звесткамі. Як можна ставіцца да такіх заяў?

Аляксандр Алесін: Я лічу, што гэта інфармацыйная недарэчнасць. Сумна чуць з вуснаў настолькі высокай службовай асобы такую інфармацыю. Некаторыя нават заяўляюць, што сто тысяч вайскоўцаў будуць удзельнічаць у вучэннях. Гэта ўжо поўны нонсенс, я мяркую, гэта разлічана на нейкія ўнутраныя патрэбы.

На самой справе, колькасць расійскіх вайскоўцаў, якія будуць прымаць удзел у вучэннях, не перавышае тры тысячы чалавек. У 2009 годзе на вучэнняў было шэсць тысяч — але тады не было такой панікі. Прычым, гэтыя тры тысячы чалавек "пагражаюць" захапіць Украіну, Польшчу, краіны Балтыі — так пішуць некаторыя выданні. Я мяркую, што да рэальнасці такія страхі не маюць ніякага дачынення. Таму я лічу, што апраўданыя намаганні Макея, які спрабуе развеяць гэты інфармацыйны туман, каб іміджу Беларусі не былі нанесеныя пэўныя страты.

Віталь Цыганкоў: Дарэчы, і раней вучэнні "Захад" не праходзілі без пэўнай інфармацыйнай напружанасці. Але пагаджуся, што менавіта сёлета яны выклікаюць найбольш шуміхі. Ці ўдасца Мінску адстаяць свой імідж "донара стабільнасці" ў рэгіёне (як называюць Беларусь беларускія афіцыйныя асобы і некаторыя праўладныя аналітыкі) і не пашкодзіць сваім адносінам з Захадам?

Андрэй Ягораў: Мне здаецца, у МЗС і ўвогуле ў беларускіх уладаў гэта можа атрымацца. Але гэта дастаткова тонкая гульня, якая вядзецца ўжо некалькі гадоў. З аднаго боку, на Захад прадаецца пужалка адносна магчымага паглынання Расіяй Беларусі. Нагнятаецца пэўная істэрыя, у тым ліку праз кантраляваных дзяржавай аналітыкаў. Раскручваецца інфармацыя пра магчымую інтэрвенцыю Расіі, інтэрпрэтацыя гэтых вучэнняў як сродку ўсталявання вайсковага кантролю над Беларуссю. І гэтая ідэя ідзе на знешні рынак, каб Захад выратоўваў Беларусь з кіпцюроў Расіі, не гледзчы на адсутнасць унутраных перамен.

Віталь Цыганкоў: Але атрымліваецца, што гэтая тэма гучыць у адну дудку з тымі на Захадзе, хто заяўляе пра расійскую пагрозу. І гэтыя аргументы акурат адпавядаюць найперш усходнееўрапейскім фобіям наконт Расіі.

Андрэй Ягораў: З аднаго боку, так. Але з іншага — гэта распрацаваная інфармацыйная кампанія. Гэтыя аналітыкі запрошаныя і ў сістэму заходніх кансультацый адносна Беларусі, яны частыя госці ў незалежных медыя. Гэта азначае, што з гэтым дыскурсам яны вельмі моцна ўвайшлі ў інфармацыйнае поле, і замацаваліся там. Так, гэта гульня на антырасійскіх фобіях, часам залішняй дэманізацыі Расіі.

Але, з іншага боку, беларускім уладам трэба паказаць Расіі, што гэта не меркаванне беларускага кіраўніцтва, а нейкія прыватныя асобы, якія па-за дзяржаўнай машынай нагнятаюць гэтую істэрыю. І МЗС, маўляў, не мае да гэтага ніякіх адносін, ён, наадварот, у самых найлепшых стасунках з Расіяй. Таму — на Захад і на Усход "прадаюцца" розныя фармулёўкі адносна гэтых вучэнняў.

Віталь Цыганкоў: Аляксандр, вы казалі пра 3 тысячы расійскіх вайскоўцаў, якія прымуць удзел у "Захадзе-2017". Гэта менш чым у мінулыя гады. Ці гэтая лічба была загадзя запланаваная, альбо гэтая колькасць была зменшаная менавіта апошнім часам.

Аляксандр Алесін: Калі толькі з’явілася інфармацыя аб колькасці вагонаў, я разлічыў, сыходзячы з досведу мінулых гадоў, колькі ж гэта будзе войск. На мінулых вучэннях атрымлівалася, што на кожную тысячу вайскоўцаў прыходзілася 500 вагонаў. На кожнага салдата прыходзіцца каля 30 тон ваеннай тэхнікі, боепрыпасаў, амуніцыі і г.д. — сучасная армія такая.

Сыходзячы з колькасці вагонаў, я разлічыў, што будзе каля 4 тысяч вайскоўцаў. Але расійскае Міністэрства абароны аб’явіла, што будзе яшчэ менш, каля трох тысяч. Думаю, памяншэнне колькасці адбылося сыходзячы з гэтай інфармацыйнай кампаніі. Відаць, пад уплывам гэтага шуму, які негатыўна ўплываў на імідж Расіі, яны скарацілі сваю колькасць вайскоўцаў.

Віталь Цыганкоў: Ці ўдалося Мінску ў традыцыйнай палітыцы балансаванне знайсці сваю нішу паміж інтарэсамі Расіі і адносінамі з Захадам? Тут трэба заўважыць, што калі Беларусь і дазваляе сабе спрэчкі па малочных, мясных і нават газавых пытаннях — то ў вайскова-статэгічнай сферы асабліва не рызыкуе спрачацца з Расіяй. Ці не стануць гэтыя вучэнні нейкім парушэннем гэтага балансу?

Андрэй Ягораў: Не, не стануць. Бо на Захадзе ёсць даволі яснае разуменне прывязанасці інтарэсаў Беларусі і Расіі, глыбіні ўзаемадзеяння дзяржаў у вайсковай сферы. Таму вучэнні будуць ўспрынятыя як цалкам нармальныя, якія адпавядаюць існуючаму ўзроўню супрацоўніцтва.

Як вы слушна заўважылі, Беларусь ніколі не праблематызуе вайскова-стратэгічнае супрацоўніцтва з Расіяй. Але і Масква ніколі не даводзіць сітуацыю да той ступені, каб Беларусь ставіла пад сумнеў гэтае супрацоўніцтва.

Таму, я думаю, нават палагоджванне газавага канфлікту сведчыць, што Расія не хоча ставіць пад сумнеў вайскова-стратэгічныя пытанні. Таму напярэдадні такіх вучэнняў звычайна ўсялякія іншыя канфлікты ўлагоджваюцца.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео