BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Запрашэнні на «праграму Салаўёва» аб тым, хто зменіць Лукашэнку, аказаліся фэйкавымі

04.01.2017
Запрашэнні на «праграму Салаўёва» аб тым, хто зменіць Лукашэнку, аказаліся фэйкавымі
Шэрагу беларусаў 3 студзеня прыйшлі лісты нібыта ад прадзюсера праграмы «Вечар з Уладзімірам Салаўёвым» на тэлеканале «Россия».

Аднак сам тэлевядоўца заявіў у твітары, што такая праграма не рыхтуецца.

У лістах, якія атрымалі некаторыя СМІ, а таксама палітолагі і журналісты, гаварылася, што 11 студзеня плануецца эфір пра Беларусь, тэмай якога стане кандыдатура ў пераемнікі Лукашэнкі. «Хто заменіць Лукашэнку», — так і напісана. 

Заяўлялася, што гаворка пойдзе пра «палітычную і эканамічную сітуацыю ў краіне, адносінах з Расіяй і ЕС, арышты прыхільнікаў рускага свету, зніклых палітыках і падручніках гісторыі». 

У рэдакцыі "Нашай Нівы" прасілі «кантакты паважаных беларускіх гісторыкаў» і падкрэслівалі, што сярод удзельнікаў будуць былы генеральны пракурор Беларусі Алег Бажэлка, а таксама Наталля Радзіна, Арсень Сівіцкі, Станіслаў Шушкевіч, Аляксандр Зімоўскі.

З расійскага боку абяцаўся ўдзел Франца Клінцэвіча, Уладзіміра Жырыноўскага, Праханава, Суздальцава

Наталля Радзіна напісала ў сябе ў ФБ, што яна адмаўляецца ехаць у Расію, але гатовая запісацца з Варшавы праз скайп, а Сівіцкі сказаў, што пасля запісу на тэлеканале «Звезда», калі з яго вялікай прамовы пакінулі 30 секунд, ехаць на яшчэ адзін запіс лічыць дурасцю. 

Задаць арганізатарам праграмы ўдакладняючыя пытанні нам не ўдалося — тэлефон, пазначаны ў лісце, як аказалася, належыць не прадзюсару праграмы. 

А праз некалькі гадзін сам Уладзімір Салаўёў напісаў у сябе ў твітары, што ніякай праграмы здымаць не збіраецца.

Што да зместу фэйкавага запыту, то былы кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Зімоўскі адзначыў, што «ніводзін расійскі прадзюсар слова прэзідэнт з вялікай літары пісаць не будзе». 

Лісты рассылаліся ад імя Алены Саломінай з мэйла [email protected].

Фэйкавае запрашэнне можа мець сваім наступствам тое, што беларускія эксперты з яшчэ большым недаверам будуць ставіцца да запрашэнняў у эфір расійскіх СМІ.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео