BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Статкевіч пра сустрэчу з польскім сенатарам: Выснова - за нашу свабоду ніхто ўпірацца не будзе

06.12.2016
Статкевіч пра сустрэчу з польскім сенатарам: Выснова - за нашу свабоду ніхто ўпірацца не будзе
БелаПАН
Прадстаўнікі беларускага боку звярнулі ўвагу Карчэўскага на «небяспеку вядзення дыялогу толькі з афіцыйным Мінскам, без дыялогу з грамадзянскай супольнасцю і прыхільнікамі еўрапейскага выбару».

З беларускага боку ў сустрэчы ўдзельнічалі палітыкі Юрый Губарэвіч, Аляксандр Мілінкевіч, Павел Севярынец, Мікалай Статкевіч, Антаніна Кавалёва, Аляксандр Стральцоў, праваабаронца Валянцін Стэфановіч, а таксама дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім.

«Размова ішла вакол магчымых зменаў палітыкі Польшчы ў дачыненні да падтрымкі грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ Беларусі, а таксама аб кантактах парламента Польшчы з Палатай прадстаўнікоў, - расказаў БелаПАН старшыня руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч. - Беларускі бок быў салідарны ў досыць крытычнай ацэнцы гэтых магчымых зменаў».

Ён адзначыў, што Палата прадстаўнікоў сёння «не з'яўляецца легітымным органам заканадаўчай улады, бо не была абрана на дэмакратычных выбарах». Кантакты з такім парламентам для палякаў «не маюць практычнага значэння, бо Палата прадстаўнікоў не прымае палітычных рашэнняў», лічыць Губарэвіч.

Палітык таксама расказаў, што прадстаўнікі беларускага боку звярнулі ўвагу Карчэўскага на «небяспеку вядзення дыялогу толькі з афіцыйным Мінскам, без дыялогу з грамадзянскай супольнасцю і прыхільнікамі еўрапейскага выбару».

Мікалай Статкевіч, каментуючы сустрэчу па просьбе БелаПАН, заявіў: «Нашы польскія калегі, відаць, так разумеюць свае нацыянальныя інтарэсы, што іх трэба адстойваць занадта літаральна. Яны ўжо, напэўна, не гавораць нашай уладзе аб дэмакратыі, сумленных выбарах, а кажуць пра Саюз палякаў, трансляцыю ў Беларусі тэлевізійнага канала «Палонія» і гэтак далей».

«Зразумела, што раз Беларусь кантралюе гэты чалавек (Аляксандр Лукашэнка), то нейкім чынам справу з ім мець трэба: і палітычныя, і дыпламатычныя, і гандлёва-эканамічныя кантакты - гэта натуральна. Але мне зусім незразумелыя міжпарламенцкія кантакты», - дадаў Статкевіч.

Ён адзначыў, што польскія парламентарыі былі абраныя на выбарах у канкурэнтнай барацьбе, а таму не павінны садзіцца за адзін стол з тымі, «хто не мае рэальных паўнамоцтваў» і каго прызначылі ў парламент па прынцыпе адданасці ўладам.

На думку Статкевіча, польскія парламентарыі будуць працягваць цяперашнюю лінію на дыялог з беларускімі ўладамі да таго часу, пакуль Лукашэнка сваімі дзеяннямі «не верне іх назад, на зямлю». «Для нас выснова адна: за нашу свабоду ніхто ўпірацца не будзе. Нам давядзецца гэта рабіць самім. Таксама трэба забыць і аб ілюзіі на нейкія павольныя эвалюцыйныя змены. Іх небяспеку цяперашняя ўлада добра разумее, і на іх не пойдзе», — лічыць былы палітвязень.

Польская парламенцкая дэлегацыя знаходзіцца з афіцыйным візітам у Беларусі 5—6 снежня. Учора Станіслаў Карчэўскі сустрэўся з кіраўніком дзяржавы і кіраўнікамі абедзвюх палат Нацыянальнага сходу. У ходзе гэтых сустрэч падкрэслівалася важнасць дыялогу паміж Мінскам і Варшавай, у тым ліку на міжпарламенцкім узроўні.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео